Amnesty International: Беларускія ўлады пачалі эскалацыю рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці

17 February 2021, 8:56 AM
Amnesty International: Беларускія ўлады пачалі эскалацыю рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці

Беларускія ўлады пачалі новую хвалю жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, заявіла старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг, каментуючы масавыя ператрусы і допыты вядучых праваабаронцаў, журналістаў і прафсаюзных актывістаў, вырабленыя ў аўторак, 16 лютага.

"Кінуўшы ў турму або гвалтоўна выціснуўшы з краіны практычна ўсіх, хто звязаны з палітычнай апазіцыяй, беларускія ўлады цяпер нацэліліся на праваабаронцаў і журналістаў, адзінае злачынства якіх заключалася ў тым, што яны дакументавалі грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя сіламі бяспекі пасля аспрэчваемых прэзідэнцкіх выбараў у жніўні мінулага года», — заявіла яна.

Яна таксама адзначыла, што гэта відавочна цэнтралізавана арганізаваная спроба знішчыць незалежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі краіны з дапамогай рэйдаў на дамы і офісы актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў. Улады імкнуцца перашкодзіць ім і адвярнуць іншых ад выканання імі крытычна важнай і законнай праваабарончай і журналісцкай дзейнасці. Шакуючае і беспрэцэдэнтнае беззаконне з боку дзяржавы, сведкамі якога мы з'яўляемся з мінулага года, працягвае адбывацца нягледзячы на шырокую міжнародную крытыку і заклапочанасць.

"Мы самым рашучым чынам асуджаем гэтыя акты грубага ўварвання, здзейсненыя пад абсалютна ілжывымі падставамі, і заклікаем неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых выключна за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў чалавека. Каб падтрымаць народ Беларусі, міжнародная супольнасць павінна працягваць рабіць усё магчымае, каб абараняць правы чалавека і процідзейнічаць рэпрэсіям уладаў у дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі", - дадала таксама яна.

Раніцай 16 лютага міліцыя пачала рэйды па офісах і дамах супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, незалежнага прафсаюза РЭП і дзесяткаў іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці. Рэйды праводзіліся ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Брэсце ў рамках неабгрунтаванай крымінальнай вытворчасці, узбуджанай згодна з арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Як заявіў Следчы камітэт Беларусі, расследаванне накіравана на «ўсталяванне абставінаў фінансавання пратэстнай дзейнасці».

Share

See more news

Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
11 August 2025, 9:26 AM
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 July 2025, 12:31 PM
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 January 2025, 11:33 AM
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 October 2024, 8:16 AM
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці