Разам з юрысткай «Вясны» Святланай Галаўнёвай распавядаем, па якіх справах палітвязняў з 2020 года Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях выносіла рашэнні.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой асудзіла рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле сямігадовы турэмны прысуд праваабаронцы Насце Лойцы і выказала сваю сур'ёзную занепакоенасць сістэматычным жорсткім абыходжаннем і парушэннямі правоў актывісткі цягам яе ўтрымання пад вартай.
Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць Вольгу Гарбунову і спыніць пераслед усіх праваабаронцаў у Беларусі.
Найбуйнейшыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да Міністэрства юстыцыі з прапановай адклікаць пазоў аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, каб "не дапусціць спынення важнай працы ў інтарэсах абароны правоў усіх людзей у Беларусі".
У шматлікіх гарадах розных краінаў 17 верасня прайшлі акцыі салідарнасці ў межах кампаніі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna.
У першую гадавіну рэпрэсій супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна" больш за 20 міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый пачынаюць кампанію з патрабаваннем вызваліць затрыманых сябраў "Вясны" і прыцягнуць увагу да цяжкага становішча сотняў іншых зняволеных, якія апынуліся за кратамі за ажыццяўленне свайго права на мірны сход і свабоду слова.
21 чэрвеня 2021 года калегі праваабаронцы Марыі Рабковай даведаліся пра тое, што ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Гэта адзначаецца ў заяве на сайце праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders.
Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай у абарону беларускай праваабаронцы Эніры Браніцкай, якая знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках".
Арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Алега Граблеўскага і хатнім арыштам Сяргея Драздоўскага, а таксама жорсткім абыходжаннем з імі падчас допыту, паколькі лічыць, што іх пераслед звязаны выключна з іх працай па абароне і прасоўванні правоў чалавека ў Беларусі.