Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»

11 August 2025, 9:26 AM
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders выказала трывогу з нагоды пагаршэння ўмоў утрымання беларускай праваабаронцы Насты Лойкі ў гомельскай папраўчай калоніі №4. 1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Гэта распаўсюджаная карная практыка, што ўжываецца ўладамі ў дачыненні да палітычных зняволеных.

Як адзначаецца ў заяве, ПКТ азначае зняволенне ў малюсенькай камеры плошчай 4 квадратныя метры без санітарных выгод і захавання прыватнасці:

"У падлозе — дзірка замест прыбіральні, няма гарачай вады, доступ да душу абмежаваны".

У заяве падкрэсліваецца, што зняволеным у такіх камерах забаронена карыстацца ложкамі ў дзённы час, а прагулкі дазваляюцца толькі на кароткі час, раз у дзень.

Пераслед Насты Лойкі — частка маштабнай кампаніі ўціску грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Як юрыстка і праваабаронца, яна на працягу многіх гадоў дакументавала злоўжыванні з боку дзяржавы, крытыкавала рэпрэсіўнае "антыэкстрэмісцкае" заканадаўства, а таксама адстойвала правы мігрантаў і асобаў без грамадзянства. Арганізацыя Human Constanta, у якой працавала Лойка, была ліквідаваная ўладамі ў 2021 годзе ў межах скаардынаванай атакі на праваабарончыя структуры. У цяперашні час арганізацыя працягвае працу ў выгнанні.

Наста Лойка знаходзіцца ў зняволенні з кастрычніка 2022 года. Мінскі гарадскі суд асудзіў яе ў ліпені 2023 года да сямі гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў "распальванні сацыяльнай варожасці". Пазней КДБ унёс Лойку ў спіс асоб, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Пераслед зазналі таксама людзі, што арганізавалі кампанію падтрымкі Насты: у траўні 2025 года Instagram-старонка @let_nasta_go, якая заклікае да яе вызвалення, была прызнаная "экстрэмісцкай".

У пачатку ліпеня 2025 года ў праўладным Telegram-канале з'явілася паведамленне пра тое, што Аляксандр Лукашэнка нібыта памілаваў Лойку, апублікаваўшы фота напісанага ад рукі прашэння аб памілаванні. Калегі Лойкі прызналі падабенства почырку, але адзначылі, што застаецца невядомым, ці быў ліст напісаны добраахвотна або пад ціскам. Пазней іншы Telegram-канал, звязаны з беларускай міліцыяй, назваў гэтае паведамленне фэйкам.

"Front Line Defenders глыбока ўзрушаныя пераследам Насты Лойкі, — гаворыцца ў заяве. — Арганізацыя асуджае ўжыванне жорсткіх умоў утрымання ў якасці сродку рэпрэсій за яе мірную і законную праваабарончую дзейнасць. Мы выказваем сур'ёзную занепакоенасць бесчалавечнымі ўмовамі, у якіх знаходзіцца праваабаронца, і паўтараем свой заклік да беларускіх уладаў адмяніць прысуд і неадкладна вызваліць Насту".


Front Line Defenders — міжнародная праваабарончая арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе. Сваёй місіяй яна бачыць абарону праваабаронцаў, што спазнаюць напады, па ўсім свеце. Арганізацыя аказвае экстранную дапамогу, забяспечвае публічную падтрымку, вядзе адвакацыю і дае доўгатэрміновую падтрымку тым, хто зведвае рэпрэсіі за сваю праваабарончую дзейнасць.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Share

See more news

Спецдакладчыкі ААН выступілі з патрабаваннем вызваліць усіх праваабаронцаў у свеце
02 December 2025, 9:00 PM
Спецдакладчыкі ААН выступілі з патрабаваннем вызваліць усіх праваабаронцаў у свеце
Міжнародныя і рэгіянальныя эксперты па правах чалавека выступілі першага снежня з сумеснай заявай з нагоды адвольнага і працяглага ўтрымання пад вартай праваабаронцаў.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 July 2025, 12:31 PM
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 January 2025, 11:33 AM
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 October 2024, 8:16 AM
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці