Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»

30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»

Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе, піша "Вясна". Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы адзначылі: знаходзячыся ў асноўным у міжнароднай ізаляцыі, у 2024 годзе Беларусь працягвала эканамічнае, палітычнае, дыпламатычнае і ваеннае ўзаемадзеянне з Расіяй. Працягвалася рыторыка пра знешнія пагрозы з боку суседніх дзяржаваў-чальцоў ЕС і Украіны, а ўзброеныя сілы Беларусі праводзілі дзейнасць, публічнай мэтай якіх з'яўлялася падрыхтоўка да ваеннай канфрантацыі. У кастрычніку Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі заявіў, што ўзаемадзеянне краіны з сістэмай ААН па правах чалавека "дасягнула найніжэйшай гістарычнай кропкі".

У дакладзе міжнародныя праваабаронцы падкрэслілі, што беларускія ўлады ў 2024 годзе працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі і выкарыстоўвалі судовую сістэму, каб караць за мірнае іншадумства. Стаў больш інтэнсіўным пераслед незалежных СМІ і арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. Працягвалі шырока ўжывацца катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання, а іх выканаўцы маглі разлічваць на беспакаранасць. Шырока практыкавалася гвалтоўнае знікненне зняволеных: шмат хто з палітвязняў дагэтуль працягвае заставацца ў рэжыме інкамунікада. Апроч гэтага, праваабаронцы асабліва падкрэслілі пераслед ЛГБТ-супольнасці, міграцыйны крызіс на мяжы з ЕС, а таксама недастатковую кліматычную палітыку ўладаў. 

Так, у дакладзе ўзгадваюцца палітзняволеныя, якія памерлі ў калоніях: 

"Катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання працягвалі шырока практыкавацца, а іх выканаўцы маглі разлічваць на поўную беспакаранасць. Асобы, асуджаныя паводле палітычна матываваных абвінавачванняў, падлягалі больш жорсткаму абыходжанню ў зняволенні, іх турэмная вопратка змяшчае жоўтыя біркі. Некалькім вядомым палітзняволеным адмаўлялі ў кантакце са знешнім светам, іх часта змяшчалі ў штрафныя ізалятары на працяглыя перыяды і адмаўлялі ў аказанні належнай медыцынскай дапамогі.

Пяць ахвяраў палітычна матываванага пераследу сканалі ў зняволенні. Двое з іх, Вадзім Храсько і Ігар Леднік, мелі ранейшыя праблемы са здароўем, якія былі добра вядомыя ўладам".

Падрабязны даклад пра Беларусь можна прачытаць у дакуменце.

CПАМПАВАЦЬ ПА СПАСЫЛЦЫ:

webpol1085152025belarusian.pdf (0.09 Mb)

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці