Аналітычны агляд БХК. «Для парушэнняў правоў чалавека ствараецца законная рамка»

15 February 2024, 4:25 PM
Аналітычны агляд БХК. «Для парушэнняў правоў чалавека ствараецца законная рамка»

Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў агляд найбольш значных зменаў у беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці. Аналітыка дапамагае лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, дае магчымасць адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, пашырыць правачалавечны фокус аналітыкі ў сумежных галінах.

"У сваім аглядзе мы хацелі паказаць сувязь шмат якіх сфераў з правамі чалавека. Паказаць, што парушэнні дзяржавай правоў чалавека — гэта не толькі рэчы кшталту затрыманняў ці прэсінгу палітзняволеных, палітыка дзяржавы ў гэтай галіне шырэй, чым рэпрэсіі. Гэта шмат іншых з'яваў, якія нябачнымі ніцямі звязаныя паміж сабой, — адзначаюць у БХК. — Сферы, якія прасякаюць такія дзеянні, вельмі шырокія, цяпер складаецца сітуацыя, што ўся палітыка мае рэпрэсіўны характар. Таму мы хацелі паказаць сувязь паміж дзеяннямі дзяржавы і палітычным пераследам і правамі чалавека".

Падчас працы не быў праведзены маніторынг: былі прааналізаваныя і зафіксаваныя змены, якія вядуць да якасных зменаў і пераходу на новы ўзровень палітыкі дзяржавы, якая парушае правы чалавека альбо стварае ўмовы для гэтага.

Такім чынам, за ўвесь 2023 год былі заўважаныя наступныя трэнды, якія ўсе так ці інакш перасякаюцца паміж сабой. Адбылася фармалізацыя ідэалогій. Па факце дзяржава фармалізавала ідэалагічную аснову беззаконня. Інтарэсы дзяржавы вышэй асабістых інтарэсаў чалавека, а прававыя нормы і стандарты, якія функцыянуюць у дэмакратычных грамадствах для беларускага народа павінны прымяняцца з папраўкай на спецыфіку шляху народу. Назіраецца легалізацыя рэпрэсій. Цяпер аб'ём нормаў, якія легалізуюць рэпрэсіі, ствараюць законную "рамку" для парушэння правоў чалавека. Ад больш агульных схемаў дзяржава перайшла да канкрэтных інструкцый у дачыненні да асобных групаў людзей. Напрыклад, калі ў пачатку 2023 году трэба было проста паведамляць пра наяўнасць ВНЖ замежнай краіны, то ўжо ў другім паўгоддзі гэта заканадаўча замацавана як перашкода пры прыёме на працу ў некаторых выпадках. Усяго зафіксавана больш за 30 зменаш такога кшталту.

Назіраецца адыход ад фармальнай роўнасці: практычна заканадаўча пачынае замацоўвацца розніца паміж лаяльнымі ўладзе людзьмі і нелаяльнымі. Калі раней не назіралася прамых дыскрымінацыйных нормаў у заканадаўстве, то цяпер дзяржава фактычна пачала дзяліць людзей на "правільных" і "няправільных". Цяпер гэта датычна ўсё большай колькасці людзей, а часовая сувязь з замежнай дзяржавай (напрыклад, наяўнасці ВНЖ замежнай краіны) становіцца прыкметай, паводле якой утвараецца асобная ўразлівая група, якая патрабуе дадатковай абароны.

Пачынаецца пераход да мадэлі калектыўнай адказнасці ў грамадстве. Падставы пераследу і ціску (як заканадаўча, так і на практыцы) пашыраюцца на статус/дзеянні сваякоў, а не самога чалавека. Напрыклад, зафіксаваныя выпадкі перашкоды для прасоўвання па службе з-за наяўнасці "карты паляка" ў дзіцяці. 

Назіраюцца ўзмацненне сілавога блоку і мілітарызацыя. Так, пашыраюцца паўнамоцтвы КДБ у некалькіх сферах: кантроль за дыпламатамі, ваенная служба і мабілізацыя, прымяненне зброі. Адбываюцца змены ў рэгуляванні знешняй разведкі: цяпер асноўны фокус яе працы — на з'ехаўшых беларусах. Уведзены інстытут "народнага ўзбраення", узмацняецца кантроль за ваеннаабавязанымі. 

Адбываецца індактрынацыя ў сістэме адукацыі. Дзеці трапляюць у асабліва ўразлівую групу, бо не могуць не хадзіць у школу, дзе актыўна назіраееца парушэнне правоў дзяцей на адукацыю і культурных правоў. З'явіліся новыя падручнікі пра генацыд, дзе ёсць дыскрэдытацыя нацыянальнай сімволікі і глеба для распальвання варожасці ў дачыненні да захаду. Гэта ўсё — складнікі агульных тэндэнцый пра кампанію па рэфрэймінгу генацыду і "антызаходніцтву". У межах кампаніі дзяржава мае два асноўныя напрамкі: стыгматызацыю нязгодных праз стыгматызацыю еўрапейскіх каштоўнасцей і ачарненне нацыянальнай культуры. "Мы фіксуем прасоўванне да жалезнага занавесу", — адзначаюць у БХК. У супрацьвагу гэтаму, назіраецца ўзмацненне расійскага ўплыву, якое таксама пранізвае розныя тэндэнцыі. Асобна заўважна рашэнне пытанняў недахопу людзей і грошай праз парушэнне сацыяльна-эканамічных праў. Праз тое, што людзі з'язджаюць, дзяржава вымушаная адказваць новымі рэпрэсіўнымі практыкамі. Напрыклад, адсочваюць тых, хто робіць апастыль да дакументы, хочуць увесці адпрацоўку для "платнікаў". Асабліва гэта датычыцца сектараў, якія масава трапілі пад рэпрэсіі і таму былі вымушаныя з'ехаць: шмат абежаванняў было ўведзена ў сектар медыцыны. Працу за з'ехаўшымі можна таксама выдзяляць у асобны трэнд. І калі палітыка дзяржавы тут пачыналася са спробаў дзейнічаць унутры краіны (стварэнне Камісіі па вяртанні, завочныя суды, ціск на сваякоў), то цяпер заўважныя спробы "дастаць" чалавека і па-за межамі краіны. 

Асобным трэндам праваабаронцы выдзяляюць "крэатыўныя" практыкі рэпрэсій. Гэта рэжым доўгатэрміновага incommunicado, першыя прысуды in absentia, пераслед за Данаты пацярпелым ад рэпрэсій, першы (публічна вядомы) прамы крымінальны пераслед адваката за аказанне прававой дапамогі сваім кліентам, прайграванне грамадзянскімі інстытутамі практык сілавікоў і іншых неўласцівых практык (напрыклад, "выязныя" суды, пастаяннае ўзмацненне праверак і кантролю на мяжы / з-за перасячэння мяжы, усплёск рэпрэсій у дачыненні да людзей, звязаных з дэмакратычнымі сіламі.

БХК працягвае аналізаваць трэнды ў дзяржаўнай палітыцы. У 2024 годзе плануецца выпусціць адразу тры агляды. Падрабязна азнаёміцца з мінулымі справаздачамі можна па спасылцы.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

Праваабаронца Наталля Сацункевіч: «Задача грамадскіх назіральнікаў — прымусіць сістэму выконваць правілы»
15 April 2024, 12:44 PM
Праваабаронца Наталля Сацункевіч: «Задача грамадскіх назіральнікаў — прымусіць сістэму выконваць правілы»
Беларуская прапаганда спрабуе ачарніць і крыміналізаваць грамадскі кантроль: у прыватнасці, назіранні за выбарамі і судамі. Разам з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч разбіраемся, чаму гэта — не проста цалкам законнае права, але і абавязак жыхароў краіны.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2024 года
15 April 2024, 11:37 AM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2024 года
Савет па правах чалавека ААН сёлета 15 сакавіка апублікаваў даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.
Агляд «Вясны». Мінімум 416 судоў: вынікі адміністратыўнага пераследу ў сакавіку 2024 года
15 April 2024, 11:31 AM
Агляд «Вясны». Мінімум 416 судоў: вынікі адміністратыўнага пераследу ў сакавіку 2024 года
Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў.
Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Кацярына Джыг, Таццяна Курыліна, Алег Завадскі і Юлія Лаптановіч
15 April 2024, 11:13 AM
Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Кацярына Джыг, Таццяна Курыліна, Алег Завадскі і Юлія Лаптановіч
У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou Дэвід Лега, Элізабэт Гётцэ, Лукас Мандл і Барбара Гізі сталі "хроснымі" Кацярыны Джыг, Таццяны Курылінай, Алега Завадскага і Юліі Лаптановіч.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці