Барыс Ігаравіч Звозскаў, праваабаронца, адзін з заснавальнікаў Беларускага дома правоў чалавека, памёр у ноч з 16 на 17 чэрвеня 2021 года, дзесяць гадоў таму. БДПЧ публікуе ўспаміны пра яго.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі разам з ПЦ "Вясна", "Прававой ініцыятывай", Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Валанцёрскай службай "Вясны", моладзевым саветам "RADA", ініцыятывамі politzek.me і dissidentby запрашаюць на Тыдзень супраць катаванняў з 20 па 26 чэрвеня.
Спецыяльныя дакладчыкі па пытанні аб пазасудовых смяротных пакараннях, смяротных пакараннях без належнага судовага разгляду ці адвольных смяротных пакараннях, па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам накіравалі паведамленне ўраду Беларусі.
Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму, якую праводзяць Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна", апублікаваў выніковую справаздачу.
Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram каналамі, афіляванымі з дзяржавай. Гаворка ідзе аб практыцы публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Рабочую групу па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях, да Спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб катаваннях і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з тэрміновым паведамленнем аб знікненні Арцёма Дубскага, а таксама aб катаваннях і жорсткім абыходжанні ў дачыненні да яго, якія папярэднічалі знікненню.