Апублікаваны даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2020 годзе

21 March 2024, 10:56 AM
Апублікаваны даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2020 годзе

Фота Ўладзя Грыдзіна

Рада па правах чалавека ААН 15 сакавіка 2024 года апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх, піша "Вясна".

У дакладзе гаворыцца аб закрыцці НДА, зменах заканадаўства, палітвязнях і ўмовах іх зняволення, у тым ліку ў рэжыме інкамунікада, рэпрэсіях супраць СМІ, пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў, пашырэнні "экстрэмісцкіх" спісаў, ператрусах, адвольных затрыманнях, катаваннях, смерцях падчас пратэстаў і ў зняволенні, а таксама вымушанай эміграцыі. Рада прыйшла да высновы, што ў "УВКПЧ ёсць разумныя падставы меркаваць, што было здзейснена злачынства супраць чалавечнасці". Сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць 20 сакавіка на 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ).

"Умовы ў штрафных ізалятарах могуць быць прыроўненыя да катаванняў"

У дакладзе сабраныя сведчанні аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 траўня 2020 года па 31 снежня 2023 года. За гэты час Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) правяло 657 інтэрв'ю з пацярпелымі ад рэпрэсій людзьмі. У дакуменце разглядаюцца парушэнні правоў чалавека, інфармацыю аб якіх Рада цягам трох гадоў збірала, захоўвала і аналізавала. Таксама ў ім зробленыя высновы ў адпаведнасці з прымяняльнай міжнародна-прававой базай і прапанаваныя рэкамэндацыі ўраду і міжнароднай супольнасці.

Паводле ацэнкі Рады, з 1 траўня 2020 году больш за 5 500 чалавек, у тым ліку ня менш як 55 дзяцей, былі асуджаныя ў крымінальным парадку паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. З 657 апытаных з 2020 году, 29% заявілі аб катаваннях і 61% — аб жорсткім абыходжанні.

УВКПЧ таксама адзначыла рост колькасці злачынстваў, звязаных з "экстрэмізмам" і "тэрарызмам", якія прадугледжваюць больш суровыя прысуды. Акрамя гэтага, у дакладзе звярнулі ўвагу на тое, што з 2020 года назіраецца значны рост выкарыстання артыкула 411 Крымінальнага кодэкса аб "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" для падаўжэння, часам неаднаразовага і без справядлівага судовага разбору, тэрміну зняволення ў дачыненні да палітвязняў, якія ўжо адбываюць пакаранне па іншых прысудах.

Таксама ў УВКПЧ зафіксавалі сведчанні аб нечалавечых умовах трымання ў месцах зняволення. Так, паводле сведчанняў, умовы ў ізалятарах часовага ўтрымання для людзей, затрыманых па палітычных матывах, могуць быць раўнасільныя жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажальнаму годнасць абыходжанню, а ў некаторых выпадках — катаванням.

Асобна было адзначана, што "ўмовы ў штрафных ізалятарах (ШІЗА) папраўчых калоній, дзе зняволеныя ўтрымліваліся агулам да 30 дзён у поўнай ізаляцыі, пры гэтымсваякам не было вядома пра іх стан і месцазнаходжанне, могуць быць прыроўненыя да катаванняў".

"У некалькіх выпадках утрымлівалі людзей пад прыцэлам"

Паводле дакладу, некаторыя ахвяры атрымалі доўгатэрміновыя траўмы, якія нават змянілі іх жыцьцё. Яны ўключалі ў сябе анэўрызму, страту слыху, абмежаванне рухомасці ў плечавых, тазасцегнавых і каленных суставах, пералом касцей рук, ног, носа і пазваночніка, а таксама пашкоджанне нерваў. наступствы для здароўя, як высокі ціск, хранічныя захворванні нырак, дэпрэсія, посттраўматычныя стрэсавыя разлады, панічныя атакі і праблемы са сном. Большасць апытаных ахвяр — мужчыны, у тым ліку адзін чалавек з інваліднасьцю.

"Органы правапарадку падвяргалі іх збіццю, у тым ліку дубінкамі, бітамі або бытавымі прадметамі, штурхялямі, болеваму затрыманню і ў некаторых выпадках ужывалі электрашокеры, а таксама пагражалі, абражалі і запалохвалі, у тым ліку ў некалькіх выпадках утрымлівалі людзей пад прыцэлам. Хоць да жанчын таксама ўжываўся фізічны гвалт, псіхалагічны гвалт у адносінах да іх быў асабліва інтэнсіўным. Асабліва жорсткаму і зневажальнаму абыходжанню падвяргаліся ЛГБТК асобы або тыя, каго лічылі такімі з-за іх знешнасці або асабістых рэчаў.

Пачынаючы з 2020 году і працягваючы ў 2023 годзе, органы правапарадку прымянялі неапраўданую і неадпаведную сілу па ўсёй Беларусі. Гэтая практыка здзяйснялася бяспакарна, з ухвалы і пры падтрымцы найвышэйшага кіраўніцтва, і прывяла да сур’ёзных траўмаў у дзясятках выпадкаў і нават адвольнаму пазбаўленьню жыцьця. Беларускія ўлады не правялі расьсьледаваньні ні таго, ні другога і не падалі кампэнсацыю", — адзначаюць аўтары.

Рада выявіла, што арыштаваныя падвяргаліся моцнаму ціску і гвалту, у шматлікіх выпадках раўнасільнаму катаваньням, падчас першапачатковага допыту і пошуку "доказаў" у 38 выпадках у 2022 годзе і ў дзевяці выпадках у 2023 годзе. Гвалт адбываўся пасля арышту ў міліцэйскіх машынах і/ці падчас допытаў у кабінэтах ГУБАЗіКу ў Менску і міліцэйскіх участках ва ўсіх абласцях Беларусі.

"У некалькіх выпадках затрыманых прымушалі знаходзіцца ў балючых нязручных позах на працягу доўгага часу, а як мінімум у двух выпадках супрацоўнікі ГУБАЗіК ледзь не задушылі затрыманых, накладваючы ім на твар маску або пакет. Фізычны гвалт суправаджаўся пагрозамі, прымусам і запалохваннем, у тым ліку пагрозамі смерці, гендэрна-абумоўленага гвалту, у тым ліку сэксуальнага, нанясення шкоды членам сям’і ці/і канфіскацыі дзяцей.

Допыты доўжыліся гадзінамі і праводзіліся без адваката. Рада задакумэнтавала, што большасьць заяўленых катаванняў адбываліся ў цэнтральным апараце ГУБАЗіКу ў Мінску", — гаворыцца ў дакумэнце.

Аўтары дакладу заяўляюць аб падставах меркаваць, што беларускія сілавікі здзяйснялі згвалтаванні і іншыя формы сэксуальнага і гендэрна-абумоўленага гвалту, уключаючы сэксуалізаваныя катаванні і прымус да агалення.

"Ва Упраўленні Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека ёсць разумныя падставы меркаваць, што было здзейсьнена злачынства супраць чалавечнасьці ў форме пераследу разам з іншымі спадарожнымі дзеяннямі, якія могуць быць устаноўленыя як следства апісаных парушэнняў правоў чалавека", — рэзюмуюць аўтары.

Сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць 20 сакавіка на 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ). Сесія праходзіць у Жэнэве 26 лютага — 5 красавіка.

Плануецца, што з дакладам "Становішча з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасля іх" выступіць вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

Press Conference of the UN Special Rapporteur: Discussing the Situation Ahead of Elections
16 January 2025, 6:50 PM
Press Conference of the UN Special Rapporteur: Discussing the Situation Ahead of Elections
The press conference is held on the initiative of Belarusian human rights defender Leanid Sudalenka with the support of the Belarusian Human Rights House and the Belarusian Association of Journalists.
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці