Апытанне аб рэалізацыі экалагічных правоў

12 May 2021, 1:36 PM
Апытанне аб рэалізацыі экалагічных правоў

Экадом збірае інфармацыю аб рэалізацыі права на спрыяльны экалагічны асяродак для даклада.

Ці задумваліся вы, што спрыяльны экалагічны асяродак - гэта базавае права? Ці даводзілася запытваць экалагічную інфармацыю, удзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях, змагацца з несанкцыянаванымі звалкамі смецця, абараняць дрэвы ад варварскага абразання? Ці, можа, даводзілася абараняць свае правы ў судзе?

Экадом запрашае ўзяць удзел у невялікім апытанні па рэалізацыі экалагічных правоў. Вашыя адказы дапамогуць арганізацыі падрыхтаваць альтэрнатыўны даклад аб тым, як у Беларусі выконваецца Орхуская канвенцыя і забяспечваецца права на спрыяльны экалагічны асяродак.

З нацыянальным дакладам аб выкананні Орхускай канвенцыі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы, а з дакладам Экадома "Экалагічная дэмакратыя" за 2017 год аб рэалізацыі права на спрыяльны экалагічны асяродак (2014-2017) - тут.

Апытанне прапануюць прайсці асобна людзям і арганізацыям.

Арыгінал абвесткі на сайце "Экадома".

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці