Апытанне: БХК даследуе нефармальную адукацыю ў сферы правоў чалавека

05 April 2023, 10:33 AM
Апытанне: БХК даследуе нефармальную адукацыю ў сферы правоў чалавека

Звяртаем вашую ўвагу на гэтае даследванне і просім адказаць на пытанні. Беларускі Хельсінкскі Камітэт вывучае нефармальную адукацыю ў сферы правоў чалавека, і вельмі важна будзе пачуць голас выпускнікоў BISH і іншых адукацыйных праектаў ILIA-By.

Таксама мы просім падзяліцца гэтай апытанкай з усімі, каго цікавіць адукацыя ў сферы правоў чалавека ў Беларусі.

«Беларускі Хельсінскі Камітэт рыхтуе комплекснае даследванне адукацыі ў сферы правоў чалавека, якую надаюць беларускія НДА і ініцыятывы. Адукацыя па правах чалавека – сфера, стратэгічна важная для эфектыўнай трансфармацыі беларускага грамадства. У тым ліку, вельмі важная для максімальных эфектаў транзітнага перыяда.

Мы рыхтуем даследванне, каб:

- зрабіць мэпінг сферы беларускай нефармальнай адукацыі правам чалавека;

- высветліць, з якімі праблемамі сустракаюцца як правайдэры, так і атрымальнікі такой адукацыі;

- і каб прапанаваць да абмеркавання сектару магчымыя шляхі паляпшэння і падвышэння эфектыўнасці сферы беларускай нефармальнай адукацыі па правах чалавека.

Гэтая анкета – даследванне «попыту» ў гэтай сферы.

Мы асобна даследуем меркаванні асобаў, якія не маюць базавую юрыдычную адукацыю і не працуюць у сферы юрыспрудэнцыі; і юрыстаў, бо ёсць спецыфіка ў мэтах і змесце для дзьвюх гэтых мэтавых групаў.

АНКЕТА ДЛЯ ЮРЫСТАЎ

АНКЕТА ДЛЯ НЕ-ЮРЫСТАЎ

Анкета ананімная; усе вынікі будуць прэзентаваныя ў абагуленым выглядзе».

Просім таксама падзяліцца апытаннем з тымі, хто цікавіцца адукацыяй у сферы правоў чалавека ў Беларусі і для беларусаў. Дзякуй!

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці