БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова

18 November 2021, 10:28 AM
БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе скасаваць рашэнні КДБ і МУС аб прызнанні экстрэмісцкімі фармаваннямі інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і тэлеканала "Белсат".

ЗАЯВА

КДБ Беларусі 1 лістапада 2021 года прызнаў інфармацыйнае агенцтва БелаПАН экстрэмісцкім фармаваннем, 3 лістапада МУС Беларусі назваў экстрэмісцкім фармаваннем тэлеканал “Белсат”.

БелаПАН і “Белсат” з'яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі.

Прызнанне юрыдычных асоб экстрэмісцкімі фармаваннямі мае пагрозу прыцягнення да крымінальнай адказнасці паводле арт. 361 [1] Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) не толькі журналістаў і кіраўнікоў гэтых рэдакцый, але таксама чытачоў, падпісчыкаў і карыстальнікаў кантэнту гэтых сродкаў масавай інфармацыі. Згаданы артыкул прадугледжвае пакаранне пазбаўленнем волі да сямі ці да дзесяці гадоў.

Гэтыя рашэнні КДБ і МУС супярэчаць не толькі нормам міжнароднага права, але і нормам крымінальнага заканадаўства Беларусі.

Па сваёй прававой прыродзе названыя дзеянні сілавых ведамстваў даюць магчымасць прыцягваць да крымінальнай адказнасці асоб наогул без устанаўлення іх віны, што супярэчыць раздзелу 4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Нормамі міжнароднага права прадугледжана, што абмежаванне свабоды выказвання меркавання дапускаецца толькі дзеля павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб, для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя (ч. 3 арт. 19 МПГПП).

Такім чынам, згаданыя рашэнні МУС і КДБ аб прызнанні рэдакцый СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі з'яўляюцца нелегітымнымі па сваёй прававой прыродзе.

З улікам выкладзенага Беларуская асацыяцыя журналістаў ПАТРАБУЕ:

- Спыніць практыку выкарыстання заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам для нелегітымнага абмежавання свабоды слова.

- Адмяніць рашэнні КДБ ад 01.11.2021 і МУС ад 03.11.2021 аб прызнанні экстрэмісцкімі фармаваннямі інфармацыйнае агенцтва БелаПАН і тэлеканал "Белсат".

Заява апублікаваная на сайце БАЖ.

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці