БАЖ: «Захоўваць беларускае пытанне на сусветным парадку дня і працягваць праграмы для падтрымкі працы незалежных медыя і абароны калег»

23 February 2023, 6:43 PM
БАЖ: «Захоўваць беларускае пытанне на сусветным парадку дня і працягваць праграмы для падтрымкі працы незалежных медыя і абароны калег»

Дэлегацыя БАЖ прымае ўдзел у сустрэчы міжнароднай групы салідарнасці з Беларуссю ў Брусэлі.

Прадстаўнікі БАЖ падчас сустрэчы з лідарамі Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў і IFEX

Удзел у сустрэчы працоўнай групы прымаюць больш за дзесяць галоўных партнёрскіх арганізацый БАЖ: Еўрапеская федэрацыя журналістаў, Рэпарцёры без межаў, IFEX, Article'19, Камітэт абароны журналістаў, Human Rights Watch, Journalists for Justice, PEN America, Беларускі ПЭН і іншыя.

Група IFEX салідарнасці з Беларуссю была створана міжнароднымі арганізацыямі з удзелам БАЖ і Беларускага ПЭНа адразу пасля масавых пратэстаў 2020 года і з’яўляецца крыніцай інфармацыі і салідарных дзеянняў на карысць Беларусі для многіх міжнародных і міждзяржаўных структур.

У сваю чаргу, БАЖ імкнеццца быць пастаўшчыком актуальнай інфармацыя для групы пра журналістаў і медыя, а таксама стала інфармуе партнёраў пра актуальныя патрэбы і сумесных дзеянняў.

Беларускую асацыяцыю журналістаў на сустрэчах у Брусэлі на гэтым тыдні прадстаўляюць намеснікі старшыні арганізацыі Алег Агееў і Барыс Гарэцкі.

– Міжнародная салідарнасць з’яўляецца не толькі важнай маральнай падтрымкай для многіх беларускіх медыйшчыкаў, што трапілі пад рэпрэсіі, знаходзяцца за кратамі, вымушаныя былі выехаць альбо працягваюць жыць у страху ўнутры Беларусі. Гэта і важная пляцоўка, на якой мы можам расказаць, якія дзеянні міжнароднай супольнасці сёння найбольш важныя для незалежных беларускіх медыя, чаго канкрэтна медыйшчыкі чакаюць ад міжнароднай супольнасці і як мы разам можам зрабіць працу нашых калег больш паспяховай і абароненай, – гаворыць Барыс Гарэцкі.

– Менавіта таму мы працягнем актыўную камунікацыю з нашымі міжнароднымі партнёрамі, а таксама імкнемся пастаянна каардынаваць высілкі. Таксама вельмі важна, каб беларускае пытанне не знікала з парадку дня ў Еўропе і свеце, каб не былі забытыя ці адстаўленыя на трэці план нашы шматлікія калегі за кратамі ў Беларусі, – дадае Гарэцкі.

Таксама ў фокусе увагі сустрэчы ў Брусэлі супольныя дзеянні па абароне прадстаўнікоў культурнай сферы, якія таксама масава трапляюць пад рэпрэсіі ў Беларусі.

Арыгінальны артыкул на сайце БАЖ

See more news

«Як найменей 100 000 чалавек схаваліся за мяжой». Выйшаў даклад УВКПЧ ААН пра сітуацыю ў Беларусі
21 March 2023, 5:10 PM
«Як найменей 100 000 чалавек схаваліся за мяжой». Выйшаў даклад УВКПЧ ААН пра сітуацыю ў Беларусі
Даклад робіць выснову: ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, а некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці.
«Гэта злачынства супраць чалавечнасці». Наталля Сацункевіч — на сесіі ААН
13 March 2023, 1:25 PM
«Гэта злачынства супраць чалавечнасці». Наталля Сацункевіч — на сесіі ААН
У Жэневе цяпер адбываецца 52-я сесія ААН (28 лютага – 1 красавіка 2023 года). У ёй прыняла ўдзел і праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч.
Комитет по правам человека ООН принял временные меры по делу правозащитницы и политзаключенной Насты Лойки
13 March 2023, 9:57 AM
Комитет по правам человека ООН принял временные меры по делу правозащитницы и политзаключенной Насты Лойки
Правозащитная организация Human Constanta пишет о реакции КПЧ на обращение по делу Насты Лойки.
Эксперты ААН: Прысуд Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму - спроба здушыць крытыку і іншадумства
07 March 2023, 12:38 PM
Эксперты ААН: Прысуд Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму - спроба здушыць крытыку і іншадумства
Эксперты ААН заклікалі міжнародную супольнасць нястомна дабівацца праўды і справядлівасці для ўсіх ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці