Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры (1–15 чэрвеня 2024 года)

17 June 2024, 2:24 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры (1–15 чэрвеня 2024 года)

На 15 чэрвеня 2024 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 38, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 159.

Палітвязня Аляксандра Францкевіча, аўтара турэмнай літаратуры, будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Затрымалі вядоўцу імпрэзаў, аўтара сцэнарыяў і акцёра Кірыла Алахвердзяна.

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу палітзняволенага журналіста, эсэіста, аўтара нон-фікшн літаратуры Ігара Карнея.

Стала вядомая дата суда над пісьменніцай, доктаркай, маці чацвярых дзяцей Аленай Церашковай.

У Оршы аштрафавалі кіраўніцу цыркавой студыі «Фантазёры» Святлану Раўкоўскую.

Затрыманы намеснік дырэктара івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» Алег Астраленка.

У Мінску ў бальніцы № 5 затрыманы пацыент за тату з выявай гістарычнага герба «Пагоня».

Суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову даследчыка, гісторыка літаратуры Язэпа Янушкевіча да двухтомніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

I. Крымінальны пераслед дзеячаў культуры, аўтараў і выканаўцаў

1. Палітвязня Аляксандра Францкевіча, аўтара турэмнай літаратуры, будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Ён адбывае зняволенне ў ваўкавыскай калоніі.

2. 1 чэрвеня за выкананне ролі міліцыянта для тэлеканала «Белсат» затрыманы вядоўца імпрэзаў, аўтар сцэнарыяў і акцёр Кірыл Алахвердзян. Відэа з ім было апублікавана ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, дзе сцвярджалася, што ён затрыманы паводле крымінальнага артыкула за садзеянне экстрэмізму.

3. 7 чэрвеня Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу палітзняволенага журналіста, эсэіста, аўтара нон-фікш Ігара Карнея, які быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі і 20 тысяч рублёў штрафу за нібыта ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні. Прысуд Мінскага гарадскога суда адносна Ігара Карнея пакінулі без зменаў. Яго трымаюць у Магілёўскім СІЗА і не кажуць, дзе ён будзе адбываць пакаранне. Ігара Карнея затрымалі ў ліпені 2023 года неўзабаве пасля пахавання палітвязня-мастака Алеся Пушкіна, з якім Ігар Карней сябраваў.

4. Стала вядомая дата суда над Аленай Церашковай – пісьменніцай, доктаркай, маці чацвярых дзяцей, сястрой палітзняволенага Максіма Вінярскага. Судовы працэс паводле крымінальнай справы Алены Церашковай пачнецца 19 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска на падставе арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

II. Адміністрацыйныя арышты

1. У Оршы на 400 рублёў (122 долары) аштрафавалі кіраўніцу цыркавой студыі «Фантазёры» Святлану Раўкоўскую. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў яе facebook-профілі фотаздымкі з лагатыпам тэлеканала «Белсат».

2. 1 чэрвеня стала вядома, што ў Брэсце затрыманы вядоўца імпрэзаў Віктар Стэльмах. На відэа, знятым супрацоўнікамі міліцыі, Віктар Стэльмах распавёў, што ў сацыяльных сетках не выдаліў адзнаку акаўнта, які з’яўляецца «экстрэмісцкім». Таксама на відэа паказалі фотаздымкі Віктара Стэльмаха падчас паслявыбарчых пратэстаў 2020 года.

3. 5 чэрвеня затрыманы намеснік дырэктара івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» Алег Астраленка. Відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. На міліцэйскім відэа Астраленка кажа, што ў 2020 годзе двойчы браў удзел у маршах. Таксама расказвае, што сярод заказчыкаў агенцтва ёсць як прыватныя, так і дзяржаўныя кампаніі, і называе свой заробак. «Наша кампанія за мой удзел у пратэстах будзе выключана з рэестра арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў», – кажа Астраленка ў канцы відэа.

III. Рэпрэсіі за беларускую і ўкраінскую нацыянальную сімволіку

1. 5 чэрвеня пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю, яго асудзілі на адміністрацыйны арышт трэці раз запар, а два папярэднія разы прызначалі па 15 сутак арышту за выкарыстанне беларускай і ўкраінскай сімволікі ў сацыяльных сетках, у тым ліку за профіль у сацыяльных сетках са значкамі, сярод якіх – афіцыйны сцяг Украіны.

2. У Мінску ў бальніцы № 5 затрыманы пацыент за тату з выявай гістарычнага герба «Пагоня» на правай лытцы, яго абвінавацілі ў «пікетаванні» татуіроўкай, суд прызначыў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

IV. Звальненні з устаноў культуры

З «Летапіса», падраздзялення нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», адказнага за вытворчасць дакументальнага кіно, звольнілі рэжысёрку-дакументалістку Галіну Адамовіч, прызёрку шматлікіх кінафестываляў, якая супрацоўнічала са студыяй з 1995 года. Прычынай сталі пытанні да новых работ рэжысёркі, у тым ліку да з’яўлення ў адной са стужак фанаграмы, прысвечанай Украіне.

V. Рэпрэсіі ў кніжнай сферы

1. Суд Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову даследчыка, гісторыка літаратуры Язэпа Янушкевіча да двухтомніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. «Экстрэмісцкай» прызналі прадмову да кніжкі выдавецтва «Мастацкая літаратура». У лістападзе 2023 года гэты ж суд прызнаў «экстрэмісцкім» увесь зборнік, але ў красавіку зборнік выключылі са спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

2. Улады ўпершыню пацвердзілі, што знішчаюць выданні, якія абвяшчаюць «экстрэмісцкімі». Гэта вынікае з рашэння суда, паводле якога жыхару Кобрына прызначылі 10 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмізму» – кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», якая захоўвалася ў ягонай хатняй бібліятэцы.

Арыгінальная публікацыя на сайце Беларускага ПЭНу

Share

See more news

У беларускіх палітвязняў з’явіліся новыя «хросныя» з Нідэрландаў, Латвіі ды Германіі
26 June 2025, 1:49 PM
У беларускіх палітвязняў з’явіліся новыя «хросныя» з Нідэрландаў, Латвіі ды Германіі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Іса Кахраман, Юргіс Клоціньш і Канстанцін фон Нотц узялі на сябе сімвалічнае "шэфства" над беларускімі палітвязнямі Дзмітрыем Слуком, Генрыхам (Генадзем) Акалатовічам і Людмілай Чэкінай.
Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў
26 June 2025, 1:37 PM
Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў
Сабралі выказваннні вызваленых палітвязняў пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх калоніях і СІЗА, а таксама пра іх вызваленне.
У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю — справаздача Article 19
26 June 2025, 11:13 AM
У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю — справаздача Article 19
Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 159‑е месца ў свеце з 161, вынікае са штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Article 19.
«Репортеры без границ» приветствуют освобождение Игоря Карнея
26 June 2025, 11:02 AM
«Репортеры без границ» приветствуют освобождение Игоря Карнея
Организация «Репортеры без границ» (RSF) высказывает глубокое облегчение и призывает к немедленному освобождению 94 их коллег, заключенных в тюрьмы Россией и Беларусью.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці