Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–30 красавіка 2025 года

05 May 2025, 10:40 AM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–30 красавіка 2025 года

На 30 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 35, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 163.

Пачаўся разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да менеджара культуры Аляксандра Лапко.

Следчы камітэт завочна распачаў новую крымінальную справу ў дачыненні да палітолага, перакладчыка і рэдактара кніг Алеся Лагвінца.

З’явілася інфармацыя пра магчымае затрыманне адміністратаркі беларускай «Вікіпедыі» Вольгі Сітнік. 

Суд прызнаў «экстрэмісцкімі» сацыяльныя сеткі гурта, лагатып, а таксама «візуальны матэрыял або тэкст “Dzieciuki” з якімі-небудзь надпісамі або без выкарыстання надпісаў».


I. Крымінальны пераслед дзеячаў культуры, аўтараў і выканаўцаў

1. 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да сямі грамадскіх актывістаў, сярод якіх – менеджар культуры Аляксандр Лапко.

2. 26 красавіка стала вядома, што Следчы камітэт завочна распачаў новую крымінальную справу ў дачыненні да палітолага, перакладчыка і рэдактара кніг Алеся Лагвінца, які знаходзіцца за межамі Беларусі. Крымінальная справа распачата пасля шэрагу інтэрв’ю незалежным інфармацыйным рэсурсам. Новую крымінальную справу распачалі на падставе чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паводле якіх ужо судзілі Алеся Лагвінца ў 2024 годзе. 1 ліпеня 2024 года Алеся Лагвінца завочна асудзілі на 10 гадоў зняволення ў справе «20 экспертаў» паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці або разладу). 

II. Адміністрацыйны пераслед 

16 красавіка з’явілася інфармацыя пра магчымае затрыманне адміністратаркі беларускай «Вікіпедыі» Вольгі Сітнік. 

III. Умовы ў месцах пазбаўлення волі

1. 24 красавіка ў жаночай калоніі ў Гомелі споўнілася 43 гады палітзняволенай грамадскай дзяячцы і музыкантцы Марыі Калеснікавай. Яе сястра, Тацяна Хоміч, паведаміла, што Марыя Калеснікава працягвае працаваць у швейным цэху, перадач для яе не прымаюць, сямʼя не можа рабіць ёй грашовыя пераводы ў калонію, таму Марыя Калеснікава не можа набыць прадукты ў краме калоніі, няма камунікацыі – ні ліставання, ні званкоў, ні перадач, ні сустрэч з сям’ёй. 

2. 18 красавіка былы палітвязень, які адбываў тэрмін у калоніі № 22 у Івацэвічах, распавёў праваабаронцам пра стан здароўя 70-гадовага культуролага Вячаслава Арэшкі: «Ён спрабаваў атрымаць інваліднасць па зроку, бо не бачыць на адлегласці рукі. Але ніхто не зрабіў».

IV. Рэпрэсіі ў музычнай сферы

24 красавіка суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкімі» сацыяльныя сеткі гурта, лагатып, а таксама «візуальны матэрыял або тэкст “Dzieciuki” з якімі-небудзь надпісамі або без выкарыстання надпісаў».

V. Пераслед сваякоў дзеячаў культуры

26 красавіка тры супрацоўнікі спецслужбаў апыталі цесця і цешчу Алеся Лагвінца і ў іх прысутнасці апячаталі дом Лагвінца на падставе рашэння следчага А. Шрубіка ад 31 сакавіка 2025 года.

Арыгінальная публікацыя на сайце Беларускага ПЭНа

Share

See more news

Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой
29 July 2025, 4:22 PM
Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой
Валанцёрская службы "Вясны" прэзентавала Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой. Яму прысвечаны адмысловы сайт.
Заява праваабарончай кааліцыі аб недапушчальнасці сексуалізаванага пераследу і неабходнасці сістэмнага рэагавання на выпадкі гвалту і злоўжывання ўладай
24 July 2025, 3:59 PM
Заява праваабарончай кааліцыі аб недапушчальнасці сексуалізаванага пераследу і неабходнасці сістэмнага рэагавання на выпадкі гвалту і злоўжывання ўладай
Мы лічым недапушчальнымі любыя сэксуалізаваныя дзеянні ці камунікацыю, якія здзяйсняюцца без ясна выяўленай і свабодна дадзенай згоды.
Исследование БАЖ: Искусственный интеллект в медиа. Правовое регулирование и этические стандарты
21 July 2025, 1:04 PM
Исследование БАЖ: Искусственный интеллект в медиа. Правовое регулирование и этические стандарты
Цель данного исследования — проанализировать существующую нормативную базу, регулирующую использование искусственного интеллекта, в том числе в медиасфере, рассмотреть международные практики и выявить ключевые вызовы для правоприменения.
«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: Павел Сапелка пра прымусовы вываз палітвязняў з Беларусі
21 July 2025, 11:48 AM
«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: Павел Сапелка пра прымусовы вываз палітвязняў з Беларусі
Прымусовая высылка палітвязняў, без права вярнуцца, з’яўляецца сур’ёзным парушэннем міжнароднага гуманітарнага права.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці