Беларускія палітвязні - Тэма № 1: далучайцеся да кампаніі салідарнасці

21 January 2025, 2:07 PM
Беларускія палітвязні - Тэма № 1: далучайцеся да кампаніі салідарнасці

Тэма палітвязняў – гэта тэма нумар адзін для беларусаў і беларусак! Незалежная грамадская арганізацыя Free Belarus Center разам з партнэрамі запускае кампанію ТЭМА#1, якая накіраваная на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.

Free Belarus Center у “перадвыбарчы” час для беларусаў і беларусак анансавала сайт  ТЭМА#1 – дзе кожны і кожная можа падтрымаць палітвязняў.

У межах кампаніі ТЭМА#1 будуць праходзіць анлайн і афлайн сустрэчы.

Далучыцца можна праз адмысловы сайт.

На сайце ёсць печыва з прадказаннем ад палітвязняў, якім можна і трэба падзяліцца ў сацсетках. Гэты просты крок узмацніць гучанне тэмы палітвязней у беларускай медыя прасторы. Таксама на сайце сабраныя іншыя спосабы падтрымкі праз розныя арганізацыі і афіша мерапрыемстваў афлайн.

Непасрэдна 26 студзеня ў беларускіх прасторах (хабах, каворкінгах, культурных прасторах, кавярнях і барах) пройдзе серыя разнастайных сустрэчаў, прысвечаных тэме правоў чалавека, палітычным зняволеным, дэмакратыі.

Якая сустрэча будзе праходзіць у вашым горадзе, таксама можна паглядзець на сайце кампаніі.

Наша сіла – у салідарнасці, а наша галоўная каштоўнасць – свабода. Таму мы не хочам гаварыць пра выбары, мы абіраем гаварыць пра нашы каштоўнасці: няма нічога важнейшага за свабоду беларусаў і беларусак. Далучайцеся да кампаніі! Давайце быць разам з тымі, хто сёння не можа быць свабоднымі.”Паліна Бродзік, ​​каардынатарка кампаніі.

Кампанія ТЭМА#1 плануе павысіць інфармаванасць і павялічыць падтрымку палітычных зняволеных. Яна скончыцца 26 студзеня ў 00:00. Паспей зрабіць свой унёсак у нашую агульную справу.

Далучыцца да кампаніі можна непасрэдна праз сайт ТЭМА#1

А сачыць за ходам кампаніі ў сацсетках партнэраў і арганізацыі:

t.me/freebelaruscenter

instagram.com/freebelaruscenter/

facebook.com/FreeBelarusCenter

ДАЛУЧЫЦЦА

Share

See more news

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 February 2026, 11:01 AM
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці