БХК звярнуўся да спецыяльных працэдураў ААН праз смерць палітвязня Мікалая Клімовіча

23 May 2023, 12:00 PM
БХК звярнуўся да спецыяльных працэдураў ААН праз смерць палітвязня Мікалая Клімовіча

Беларускі Хельсінкскі Камітэт праінфармаваў Спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытанні права на здароўе, па правах асобаў з інваліднасцю, па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама Незалежную экспертку ААН па правах пажылых людзей  аб смерці палітвязня Мікалая Клімовіча ў Выпраўленчай калоніі № 3, а таксама звярнуў увагу на негуманнае абыходжанне з палітвязнямі, у тым ліку пажылымі або маючымі інваліднасць.

У сваім звароце праваабаронцы падкрэслілі, што смерць Мікалая Клімовіча далёка не першы выпадак смерці палітвязняў у беларускіх турмах. Больш за тое, праваабаронцы ўвесь час паведамляюць аб адсутнасці належнага медыцынскага агляду, адпаведных умоў і абсталявання, кваліфікаванага медыцынскага персаналу і неаказанні медыцынскай дапамогі. У паведамленні мы таксама апісалі практыку адмовы ў аказанні медыцынскай дапамогі як спосаб ціску на палітычных зняволеных.

Эксперты БХК звярнулі ўвагу спецдакладчыкаў на невыкананне ў Беларусі канстытуцыйных і міжнародных стандартаў у галіне права на жыццё і права на здароўе. Мы ўказалі, што ў адпаведнасці з Заўвагамі агульнага парадку №36 КПЧ ААН, абавязак дзяржавы абараняць жыццё ўсіх асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, уключае ў сябе прадастаўленне ім неабходнай медыцынскай дапамогі і належны рэгулярны маніторынг іх здароўя, абарону іх ад гвалту паміж зняволенымі, прадухіленне самагубстваў і забеспячэнне. разумных умоў для асоб з інваліднасцю.

Раней эксперты БХК ужо накіроўвалі иінфармацыю па пытанні пажылых зняволеных да  Незалежнай эксперткі ААН па правах пажылых людзей  у рамках яе запыту для падрыхтоўкі тэматычнай Рады па правах чалавека ў 2023 годзе па гвалце, жорсткім абыходжанні і пагардзе ў дачыненні да пажылых людзей.

Гэтая інфармацыя сведчыць аб невыкананні кіраўніцтвам пенітэнцыярных устаноў сваіх абавязкаў, пастаянным парушэнні дзяржавай правоў зняволеных, а таксама аб ігнараванні міжнародных стандартаў і патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства абыходжання з імі.

На думку БХК, смерць Мікалая Клімовіча з'яўляецца вынікам халатнага і грубага стаўлення кіраўніцтва калоніі да зняволеных, прымянення рэпрэсіўных мер, уключаючы адмову ў медыцынскай дапамозе, у дачыненні да палітвязняў з мэтай пакарання і запалохвання, а таксама абсалютнай беспакаранасці супрацоўнікаў пенітэнцыярных устаноў.

Друкуецца паводле сайту БХК.

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці