Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі

13 May 2025, 11:11 AM
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі

Ілюстрацыя spring96.org

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам

Гэта ўжо чацвёртая гадавіна смерці палітвязня. З таго часу за кратамі памерлі яшчэ шасцёра чалавек. Усе яны — ахвяры рэжыму, для якога салідарнасць стала злом. У Беларусі мінімум 1192 чалавекі несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі. Іх імёны цяпер не так часта гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. 

Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя.

"Вясна" заклікае 21 траўня выказаць падтрымку ўсім палітзняволеным і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму іх вызвалення. 

Чаму 21 траўня абраны Днём палітвязняў?

Менавіта ў гэты дзень у шклоўскай калоніі № 17 у 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак — мужны актывіст, асуджаны да пяці гадоў за ўдзел у мірных пратэстах. Вітольд Ашурак мусіў выйсці на свабоду сёлета — 9 чэрвеня 2025 года, аднак гэтага не адбудзецца. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах. Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль. 

Падтрымаць — значыць не здавацца: салідарнасць, што перамагае цішыню

Славуты беларускі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі на судзе па справе "Вясны" сказаў:

"У традыцыях беларускага народу — дапамагаць людзям, якія знаходзяцца ў бядзе".

І мы гэта ўбачылі на свае вочы. У 2020 годзе ў адказ на гвалт беларусы адказалі салідарнасцю: чэргамі на пошце, лістамі і паштоўкамі, данатамі і акцыямі салідарнасці, сумеснымі флэшмобамі і публікацыямі ў медыя. Людзі падтрымлівалі палітвязняў як маглі. Тыя, хто вымушана з’ехаў, дасылалі сотні лістоў з розных куткоў свету. І нават калі лісты не даходзілі — іх усё роўна пісалі. Бо ведалі: гэта важна. Таму рэжым пачаў паляваць на салідарнасць: на грамадскія арганізацыі і фонды, праваабаронцаў, актывістаў і журналістаў, палітзняволеных, валанцёраў і неабыякавых людзей. Усё, што звязана з салідарнасцю ў Беларусі, рэжым старанна знішчае. 

Але нядаўна вызвалены высілкамі амерыканскіх уладаў палітзняволены Юрый Зянковіч пасля чатырох гадоў за кратамі ў розных месцах няволі Беларусі адзначыў:

"Вязням <...> вельмі важная грамадская салідарнасць. Нават калі не даходзяць лісты, мы ўсё адно адчуваем падтрымку людзей. Галоўная задача грамадства — гэта дабіцца вызвалення несправядліва асуджаных".

Рэжым прыкладае шмат высілкаў, каб схаваць палітычных зняволеных ад грамадства, а таксама каб пераканаць іх саміх у тым, што яны засталіся сам-насам са сваімі праблемамі. Падаецца, што ўжо не засталося аніякіх магчымасцяў падтрымаць іх, але гэта не так. Мы заклікаем рабіць палітвязняў бачнымі, а іх галасы – чутнымі на ўвесь свет!

Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве. І будзе жыць, пакуль ёсць тыя, хто памятае, піша і гаворыць. Праўда — не экстрэмізм, а салідарнасць — не злачынства.

Што можна зрабіць да 21 траўня:

Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.

  • Напішы ліст палітвязню;

  • Распавядзі пра палітвязня ў сацсетках, каб зрабіць іх больш бачнымі;

  • Ахвяруй правераным фондам і ініцыятывам;

  • Распавядзі, як цябе падтрымлівалі ў зняволенні;

  • Выкарыстоўвай хэштэг #PrisonersDayBelarus пад тэматычнымі пастамі ў сацсетках;

  • Удзельнічай у акцыях памяці і салідарнасці;

  • Прычапі да адзення "жоўтую бірку экстрэміста" ў знак салідарнасці з палітвязнямі ці надзень на акцыю што-небудзь жоўтага колеру;

  • Прыдумай свой акт салідарнасці і далучайся да Дня палітвязняў!

Свабоду палітвязням!


Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў Беларусі на сайце prisonersday.info — дасылайце іх у тэлеграме: @Viasnainfo

Share

See more news

Human Constanta: Первые приговоры за «‎экстремизм» без назначения наказания и решения судов по делу «‎Беларусского Гаюна»: обзор борьбы с «экстремизмом» в Беларуси за апрель-июнь 2025
18 August 2025, 12:37 PM
Human Constanta: Первые приговоры за «‎экстремизм» без назначения наказания и решения судов по делу «‎Беларусского Гаюна»: обзор борьбы с «экстремизмом» в Беларуси за апрель-июнь 2025
В обзоре отражены основные тенденции государственной политики по борьбе с «экстремизмом» и «терроризмом» в Беларуси и ее влияние на ситуацию в области прав человека с апреля по июнь 2025 года.
«Рэпарцёры без межаў» апублікавалі партрэты зняволеных беларускіх журналістаў
18 August 2025, 12:29 PM
«Рэпарцёры без межаў» апублікавалі партрэты зняволеных беларускіх журналістаў
Беларусь з’яўляецца ці не буйнейшай у свеце турмой для незалежных журналістаў, канстатуюць «Рэпарцёры без межаў».
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай — LIBERECO
18 August 2025, 12:26 PM
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай — LIBERECO
Выканаўчы дырэктар LIBERECO у Германіі Марка Фібер канстатаваў, што ў Беларусі “працягваецца крымінальны пераслед дысідэнтаў, удзельнікаў пратэстаў, журналістаў, праваабаронцаў і адвакатаў.
Адвокатку Николая Дедка лишили лицензии
18 August 2025, 12:20 PM
Адвокатку Николая Дедка лишили лицензии
Министерство юстиции лишило лицензии адвокатку Светлану Горбаток, об этом пишет пресс-служба ведомства.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці