«Чарговая пародыя на дэмакратыю». ПАРЕ заявіла, што не прызнае вынікі выбараў* у Беларусі

29 January 2024, 5:56 PM
«Чарговая пародыя на дэмакратыю». ПАРЕ заявіла, што не прызнае вынікі выбараў* у Беларусі

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 25 студзеня прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй, апроч усяго іншага, выказаліся пра выбары*, якія маюць адбыцца праз месяц у Беларусі.

"У сітуацыі, калі свабода слова, сходаў і асацыяцый абмяжоўваецца, апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары і члены падвяргаюцца пераследам, свабода сродкаў масавай інфармацыі не выконваецца, вартыя даверу ўнутраныя і міжнародныя назіральнікі не дапускаюцца да выбараў і ўсе сродкі прававой абароны адсутнічаюць — свабодных і справядлівых выбараў быць не можа", — заяўляецца ў Рэзалюцыі.

Такім чынам, Асамблея разглядае парламенцкія выбары, якія рэжым Лукашэнкі правядзе ў лютым 2024 года, як чарговую пародыю на дэмакратыю, якая дазваляе ўладам умацаваць сваю ўладу насуперак сапраўднай волі беларускага народа, і абвяшчае, што не прызнае іх вынікі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці