«Дэмакратыя квітнее там, дзе ёсць свабода слова»

22 August 2022, 10:52 AM
«Дэмакратыя квітнее там, дзе ёсць свабода слова»

У рамках кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou еўрапейскія парламентарыі Матэа Мэер (Нацыянальны савет Швейцарыі, Сацыял-дэмакратычная партыя), Такіс Мехмет Алі (Бундэстаг Германіі, Сацыял-дэмакратычная партыя) і Ліза Бадум (Бундэстаг Германіі, Альянс 90/Зялёныя) сталі хроснымі бацькамі для палітвязняў Беларусі.

 

МАТЭА МАЙЕР

Пенсіянерку Галіну Міхальчук затрымалі 7 лютага 2022 года і асудзілі на два з паловай гады пазбаўлення волі за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 368) і «паклёп у дачыненні да прэзідэнта (арт. 367). У 2021 годзе яе ўжо асуджалі на два гады абмежавання волі.

Пасля вызвалення палітвязня Анастасіі Міронцавай Матэа Мэер бярэ сімвалічнае хроснае бацькоўства над Галінай Міхальчук:

«Галіна Міхальчук знаходзіцца ў ізалятары ўжо некалькі месяцаў. Празь некалькі тыдняў, 29 жніўня, ёй споўніцца 70 гадоў. Але святкаваць у яе няма прычын: яна асуджаная на два з паловай гады зняволеньня за ўдзел у мірных дэманстрацыях супраць рэжыму Лукашэнкі. Каб прыцягнуць увагу да гэтых непрымальных парушэнняў правоў чалавека, я, як сустаршыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, бяру на сябе хроснае бацькоўства над Галінай. Разам з кампаніяй салідарнасці Libereco #WeStandBYyou мы патрабуем яе неадкладнага вызвалення, як і ўсіх палітвязняў у Беларусі!»

 

ТАКІС МЕХМЕТ АЛІ

Андрэя Хранкова затрымалі падчас штотыднёвай нядзельнай акцыі пратэсту 30 жніўня 2020 года і абвінавацілі па арт. 364 КК РБ («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі») за ўдзел у сутычцы з супрацоўнікамі міліцыі, якія спрабавалі затрымаць іншага ўдзельніка акцыі. У выніку яго асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі, з якіх тры гады ён павінен правесці ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Такіс Мехмет Алі, сябра парламента ад СДПГ у нямецкім Бундэстагу, узяў на сябе хроснае бацькоўства над Андрэем Хранковым:

«Дэмакратыя квітнее там, дзе ёсць свабода слова. Там, дзе свабода сходаў абмежаваная і на дэманстрацыю трэба прасіць дазвол, дэмакратыя спыняецца. Абарона гэтага прынцыпу ад аўтакратаў і захаванне прыхільнасці да дэмакратыі каштуе вельмі высока пры такім рэпрэсіўным рэжыме, як у Беларусі. Як ахвяра рэпрэсіяў і арыштаў, Андрэй Хранкоў і многія іншыя ў Беларусі мусяць заплаціць гэтую высокую цану. Андрэй Хрэнкоў, я за цябе, #WeStandBYyou».

 

ЛІЗА БАДУМ

Анархіст Аляксандр Бялоў быў затрыманы 29 ліпеня 2021 года і асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за «арганізацыю або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК) і «стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкай фарміраванне» (арт. 361).

Ліза Бадум — дэпутат нямецкага Бундэстага. Яна ўжо была хроснай маці палітвязня Лявона Халатарана, які выйшаў з турмы. Ліза Бадум каментуе сваё новае хроснае бацькоўства для Аляксандра Бялова:

«Рэпрэсіі, самавольства, жорсткі гвалт і турма — гэта рэакцыя Лукашэнкі на людзей, якія змагаюцца за справядлівую Беларусь. Прыйшлося заплаціць за мужнасць і 26-гадоваму Аляксандру Бялову. Актывіст анархісцкага руху Food Not Bombs, які раздае ежу бяздомным у Мінску, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі. Там, дзе асноўнае права на ежу і свабоду выказвання крыміналізавана, даўно няма вяршэнства закона. Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года колькасць палітвязняў у Беларусі працягвае павялічвацца. Той факт, што напады на чалавецтва становяцца часткай паўсядзённага жыцця ў Беларусі, — гэта тое, з чым мы не можам моўчкі пагадзіцца. Патрабую неадкладнага вызвалення Аляксандра Бялова і ўсіх іншых палітвязняў у Беларусі! Я выступаю за гэта з салідарнасці з ім і з беларускімі грамадзянамі».

Арыгінал артыкула (на ангельскай мове) на сайце Ліберэка.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

Share

See more news

Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
12 January 2026, 1:35 PM
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
«Вясна» ў лічбах распавядае, якім быў 2025 год для палітвязняў Беларусі — паміж абдымкамі на волі і гвалтоўным выгнаннем з краіны.
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
10 January 2026, 3:49 PM
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс не бачыць прыкметаў змены рэпрэсіўнай палітыкі, нягледзячы на нядаўнія вызваленні палітвязняў.
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
10 January 2026, 3:27 PM
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі ISAN адзначала, што Беларусь — у топ-10 краін, што практыкуюць транснацыянальныя рэпрэсіі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці