Міжнародны дзень абароны дзяцей: падтрымайце падлеткаў-палітвязняў

01 June 2022, 11:31 AM
Міжнародны дзень абароны дзяцей: падтрымайце падлеткаў-палітвязняў

У Міжнародны дзень абароны дзяцей "Вясна" узгадвае тых, хто стаў палітвязнем да паўналецця.

Сёння з Беларусі 9 палітвязняў, тэрміны якім былі прызначаныя, калі ім яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Сямі з іх прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калоніі, аднаму — 1 год і 3 месяцы. Усе яны сустрэлі сваё 18-годдзе за кратамі.

17-гадовы палітвязень Максім Куксачэнка, якому прысудзілі 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі, у красавіку быў вызвалены.

Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Гісторыі хлопцаў і адрасы, каб іх падтрымаць:

• Мікіта Залатароў bit.ly/3yTTdxC

• Сяргей Гацкевіч bit.ly/3uDm3iu

• Эдуард Кудынюк bit.ly/3uyaby8

• Максім Шатохін bit.ly/3wZtpQy

• Данііл Калеснікаў bit.ly/3NLMlsB

• Максім Імхавік bit.ly/3zb23JG

• Іван Пацяйчук bit.ly/3PWvoxq

• Дзяніс Хазей bit.ly/3i79o4L

• Аляксандр Вінярскі bit.ly/2To4juk

Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn

Матэрыял падрыхтаваны праваабарончым цэнтрам "Вясна"

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці