Экспертка ААН: «Беларусь злоўжывае антытэрарыстычным і антыэкстрэмісцкім заканадаўствам для падаўлення іншадумства»

30 October 2023, 10:05 AM
Экспертка ААН: «Беларусь злоўжывае антытэрарыстычным і антыэкстрэмісцкім заканадаўствам для падаўлення іншадумства»

Беларускія ўлады злоўжываюць антытэрарыстычным і антыэкстрэмісцкім заканадаўствам і працягваюць зачышчаць грамадзянскую супольнасць, душыць свабоду выказвання меркаванняў і выкараняць палітычную апазіцыю. Пра гэта заявіла спецыяльная дакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн у сваім дакладзе Генеральнай Асамблеі ААН, піша "Вясна" на сваім сайце.

Анаіс Марын

"З 2020 года многіх дзеячаў апазіцыі, актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, юрыстаў і журналістаў затрымлівалі, прыцягвалі да крымінальнай адказнасці і называлі "экстрэмістамі". Пераследу, рэпрэсіі і страх вымусілі тых, хто не знаходзіцца за кратамі, шукаць прытулку за мяжой", — сказала Анаіс Марэн, спецыяльная дакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

У сваім дакладзе Генеральнай Асамблеі Марэн адзначыла, што беларускае заканадаўства ўтрымлівае расплывістыя азначэнні паняццяў "тэрарызм" і "экстрэмізм", тлумачэнні якіх могуць уключаць дзейнасць, звязаную з законным ажыццяўленнем правоў чалавека.

Экспэртка звярнула ўвагу, што колькасць абвінаваўчых прысудаў за тэрарызм павялічылася ў дачыненні да асоб, якія спрабавалі дакументаваць або перашкаджаць транзіту расейскіх войскаў і вайсковай тэхнікі ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі. Сфера прымянення смяротнага пакарання, якая выкарыстоўвалася ў Беларусі ў тым ліку за тэрарызм, была пашырана і цяпер уключае "планаванне" або "спробы" тэрарыстычнага акту, а таксама дзяржаўную здраду.

"Ператварэнне заканадаўства ў зброю магчыма таму, што ў Беларусі няма гарантый справядлівага судовага разбору, судовыя слуханні праводзяцца за зачыненымі дзвярыма і на адвакатаў накладаюць пагадненні аб невыдаванні", — заявіла спецыяльная дакладчыца.

"Асобныя асобы і арганізацыі, абвінавачаныя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ) у дачыненні да тэрарыстычнай або экстрэмісцкай дзейнасці, трапляюць у "чорны спіс", падвяргаюцца пераследам, нападкам і санкцыям без якога-небудзь судовага працэсу", — кажа Марэн.

"Міністэрства інфармацыі вядзе спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў", які за апошнія гады каласальна вырас, — сцвярджае яна, — і ўключае акаўнты ў сацыяльных сетках, сайты праваабарончых арганізацый, незалежных прафсаюзаў і СМІ, а таксама літаратуру або мастацкія творы, прызнаныя экстрэмісцкімі праз крытыку ўрада ці яго дзеянняў".

Экспертка падкрэсліла, што гэтая практыка накіравана на падаўленне любога іншадумства ў краіне, дзе апошнія два гады праводзіліся зачысткі грамадзянскай супольнасці. Яна выказала занепакоенасць з нагоды заканадаўчых зменаў, накіраваных супраць сотняў тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну і суды на якімі прайшлі завочна.

"Асобы, прызнаныя вінаватымі ў "экстрэмізме" або "тэрарызме", рызыкуюць быць пазбаўленымі грамадзянства, а іх актывы і маёмасць у Беларусі могуць канфіскаваць", — сказала яна.

Спецыяльная дакладчыца заклікала беларускія ўлады спыніць злоўжыванне заканадаўствам аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам і вызваліць усіх асоб, адвольна затрыманых або асуджаных па палітычна матываваных абвінавачваннях.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

«Трэба рабіць больш». Праваабаронца «Вясны» выступіў на адкрыцці Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
16 November 2023, 10:07 AM
«Трэба рабіць больш». Праваабаронца «Вясны» выступіў на адкрыцці Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
У Брусэлі з 14 па 16 лістапада адбылася 15-ая штогадовая Асамблея Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Палітвязні, дакументаванне, псіхалагічная дапамога. Што казала Наталля Сацункевіч на Беларускай канферэнцыі
15 November 2023, 11:24 AM
Палітвязні, дакументаванне, псіхалагічная дапамога. Што казала Наталля Сацункевіч на Беларускай канферэнцыі
На панэлі "Парушэнні правоў чалавека і дасягенне адказнасці рэжыму ў Беларусі" выступіла і прадстаўніца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.
«ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі трэба на яго шляху да дэмакратычнай краіны», — Жазэп Барэль
15 November 2023, 11:21 AM
«ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі трэба на яго шляху да дэмакратычнай краіны», — Жазэп Барэль
У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, які быў абвешчаны ў памяць пра 31-гадовага Рамана Бандарэнку, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза Жазэп Барэль выступіў з заявай у падтрымку беларускага народу.
Тлумачыць «Вясна». Як Еўрапейскі суд уплывае на абарону правоў чалавека
08 November 2023, 11:29 AM
Тлумачыць «Вясна». Як Еўрапейскі суд уплывае на абарону правоў чалавека
Расказваем, як грамадзяне ўплывалі дзякуючы рашэнням ЕСПЧ на заканадаўства і практыку сваёй краіны.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці