Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікала АБСЕ абараніць назіральнікаў за выбарамі

09 October 2023, 11:43 AM
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікала АБСЕ абараніць назіральнікаў за выбарамі

Старэйшы супрацоўнік па праграмах Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары Адам Бусуляну выступіў з заявай на Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2023 года, піша "Вясна". Ён звярнуў увагу на рэпрэсіі, з якімі сутыкаюцца незалежныя назіральнікі за выбарамі і праваабаронцы ў аўтакратычных рэжымах, прывёўшы ў прыклад палітвязняў-праваабаронцаў "Вясны", і заклікаў АБСЕ актывізаваць свой удзел у падтрымцы і абароне экспертаў па выбарах і грамадзянскіх назіральнікаў за выбарамі.

Старэйшы супрацоўнік па праграмах Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары Адам БусулянуСтарэйшы супрацоўнік па праграмах Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары Адам Бусуляну

"Менш за год таму, у кастрычніку 2022 года, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый адкрыта прызнала праваабаронцамі грамадзянскіх назіральнікаў за выбарамі. На жаль, з тых часоў становішча многіх назіральнікаў за выбарамі ў рэгіёне АБСЕ амаль не змянілася", — нагадаў Адам Бусуляну.

Паводле яго слоў, грамадзянскія назіральнікі граюць важную ролю ў прасоўванні дэмакратычных выбарчых рэформаў у сваіх краінах. Таму аўтарытарныя рэжымы, што фальсіфікуюць выбары для легітымізацыі сваёй улады, бачаць у іх пагрозу. Назіральнікі зведваюць жорсткія рэпрэсіі, іх саджаюць у турму або вымушаюць пакінуць краіну, звярнуў увагу прадстаўнік Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары:

"Я хацеў бы нагадаць, што нашы калегі з вядомай беларускай Праваабарончай арганізацыі "Вясна" — у якую ўваходзяць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк — ужо амаль два гады знаходзяцца ў турме. Яны правядуць там яшчэ шмат гадоў проста таму, што адважыліся назіраць за парушэннямі падчас выбараў і паведамляць аб масавых фальсіфікацыях. Іх дзеянні адпавядалі ідэям АБСЕ, яе правілам і каштоўнасцям".

Адам Бусуляну адзначыў, што абмежавальныя законы, такія як Законы аб "замежных агентах" і "непажаданых замежных арганізацыях", накіраваныя на разбурэнне грамадзянскай супольнасці ды ізаляцыю яго прадстаўнікоў ад знешніх партнёраў і падтрымкі, але пры гэтым распаўсюджваюцца па ўсім рэгіёне АБСЕ.

"Законы аб "замежных агентах" і "непажаданых замежных арганізацыях", а таксама жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскіх назіральнікаў за выбарамі ўяўляюць сабой прамое парушэнне асноватворных прынцыпаў і каштоўнасцяў АБСЕ. Ад імя EPDE я заклікаю АБСЕ і БДІПЧ да больш актыўнага ўдзелу ў падтрымцы інстытута грамадзянскага назірання за выбарамі ва ўсіх дзяржавах-удзельніцах. Мы заклікаем АБСЕ эфектыўна абараняць экспертаў па выбарах і добраахвотных назіральнікаў. Нарэшце, мы заклікаем АБСЕ актывізаваць свае намаганні, якія вядуць да вызвалення незаконна зняволеных экспертаў у выбарах у Беларусі і Расіі", — заявіў прадстаўнік Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары.

Публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Press Conference of the UN Special Rapporteur: Discussing the Situation Ahead of Elections
16 January 2025, 6:50 PM
Press Conference of the UN Special Rapporteur: Discussing the Situation Ahead of Elections
The press conference is held on the initiative of Belarusian human rights defender Leanid Sudalenka with the support of the Belarusian Human Rights House and the Belarusian Association of Journalists.
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці