ЕС: Рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, непрымальныя і павінны спыніцца

11 August 2025, 11:46 AM
ЕС: Рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, непрымальныя і павінны спыніцца

Сумесная заява Высокага прадстаўніка ЕС, віцэ-прэзідэнта Каі Калас і Камісара Кос з нагоды 5-й гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў:

Рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, непрымальныя і павінны спыніцца.

Прайшло пяць гадоў з дня сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Сотні тысяч людзей мірна выступілі ў абарону дэмакратыі, але сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі. Нядаўна вызваленыя палітычныя зняволеныя падзяліліся жахлівымі гісторыямі катаванняў. Некаторыя палітычныя зняволеныя выйшлі на волю, але больш як 1000 па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні ў жорсткіх умовах. Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі і ўвайсці ў інклюзіўны нацыянальны дыялог. Разгром грамадзянскай супольнасці, што працягваецца, павінны спыніцца. Беларусь таксама павінна спыніць падтрымку незаконнай вайны Расіі супраць Украіны. Мы поўнасцю салідарныя з народам Беларусі. З 2020 года ЕС мабілізаваў 170 мільёнаў еўра на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежных СМІ і ахвяр рэпрэсій і будзе працягваць уводзіць санкцыі ў дачыненні да тых, хто падаўляе дэмакратыю і парушае правы чалавека.

ЕС будзе падтрымліваць народ Беларусі на яго шляху да дэмакратыі столькі, сколькі спатрэбіцца.

Пераклад на беларускую мову: сайт "Вясны"

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці