Журы «Партрэтаў сілы» адзінагалосна абрала пераможцам фотапартрэт Байі Патарайі з Тбіліскага дому правоў чалавека аўтарства грузінскага фатографа Саломэ Сагарадзэ.
Мэта Байі недзе ў будучыні. На гэтай выяве вы можаце бачыць, як яна глядзіць туды, у гэтую будучыню, куды яна свядома рухаецца. Вось што я хацела адлюстраваць у той дзень на акцыі пратэсту.
Саломэ Сагарадзэ, пераможца фотаконкурсу «Партрэты сілы», расказала аб працэсе стварэння фотаздымку.
Фатограф Саломэ Сагарадзэ (на здымку) зрабіла фатаграфію-пераможцу падчас дэманстрацыі 18 лістапада 2019 году перад будынкам парламенту. Падчас гэтай акцыі пратэсту супраць дэманстрантаў выкарыстоўвалі вадамёты.
Саломэ Сагарадзэ – незалежны фатограф і прафесійны рэжысёр з Грузіі. Яна выпускніца Дзяржаўнага ўніверсітэта тэатра і кіно імя Шата Руставэлі, а таксама Батумскага мастацкага інстытута. Сагарадзэ мае вялікі досвед працы над праектамі, звязанымі з правамі чалавека, і ў прыватнасці, з правамі жанчын. Раней яна ўжо супрацоўнічала з Тбіліскім домам правоў чалавека ў праекте “Жанчыны змагаюцца за перамены” – праект IREX-EU, у якім яна здымала кароткія фільмы пра грузінскіх жанчынаў, якія абараняюць і прасоўваюць правы.
Фатограф-пераможца была абраная незалежным міжнародным журы, у склад якога ўвайшлі Марыя Фуглевааг Варшынска-Варсі, нарвежская фатограф і рэжысёр, Даро Сулакауры, фатограф з Грузіі, і Крысціна Толпінруд, мэнэджэр галерэі Fotografiens Hus у Осла, Нарвегія.
«Партрэт Байі Патарайі аўтарства Саломэ Сагарадзэ вылучаўся яркай візуальнай мовай – выявай жанчыны праваабаронцы ў дзеянні падчас дэманстрацыі », – заявіла журы.
«Раўнавага, самавітасць і дзёрзкі позірк, якім Байя Патарайя глядзіць у камеру, прыцягваюць нашу ўвагу. Яна – увасабленне фемінізму, моцы, упэўненасці і рашучасці ».
«Гэтая ўпэўненая пастава, разам з абсалютна магічным асвятленнем, якое падсвечвае валасы сваім ззяннем, кампазіцыйна нагадвае класічыя карціны. У гэтым вобразе ёсць вечныя каштоўнасці, адчуванне вечнасці. Усе вялікія выявы ў гісторыі маюць атмасферу інтрыгі – тое, чаго ўдосталь ёсць у гэтай працы ».
«Фотаздымак – дакументальны, з недасканалай кампазіцыяй, але гэтыя недасканаласці адлюстроўваюць рэальнасць зафіксаванай сітуацыі ».
«Саломэ Сагарадзэ паказала важны гістарычны момант, калі грузінскія пратэстоўцы атрымалі сур’ёзныя раны, а некаторыя нават згубілі вочы, з-за таго, што супраць іх прымянілі гумовыя кулі. На гэтым канкрэтным пратэсце супраць натоўпу выкарысталі вадамёты. Дэманстрацыя, дым, пратэстоўцы –фатаграфія аб’яднала ў сабе партрэт і экшн-эрпартаж. Абедзьве жанчыны, Байя Патарайя і Саломэ Сагарадзэ, знаходзіліся пад уздзеяннем сітуцыі, абедзьве рызыкавалі, выконваючы сваю працу».
Фотавыстава “Партрэты сілы», зладжаная Фондам Дамоў правоў чалавека, ушаноўвае восем жанчынаў-праваабаронцаў з Сеткі Дамоў правоў чалавека. Выстава падкрэслівае жыццёва важную ролю, якую жанчыны адыгрываюць на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўні – ролю ў абароне і прасоўванні правоў чалавека.
Цалкам фотавыставу глядзіце ў артыкуле па спасылцы
Фотаздымкі былі зробленыя мясцовымі жанчынамі-фатографамі. Яны паказваюць гісторыі моцных, натхняльных і рашучых праваабаронцаў з Дамоў правоў чалавека па ўсім свеце.
Гэта было натхняльна і жыццёсцвярджальна – бачыць столькі адважных жанчынаў-праваабаронцаў, якія змагаюцца за правы чалавека ў такіх розных краінах; і кожная з іх была знятая жанчынай-фатографам з іх мясцовасці.
Супольная заява журы “Партрэтаў сілы”
Увосень 2019 года Фонд дамоў правоў чалавека абвясціў правядзенне другога фотаконкурса «Патрэты сілы”, мэта якога – асвятліць найважнейшую працу жанчынаў-праваабаронцаў і распавесці пра спецыфічныя праблемы, якія паўстаюць перад імі.
Мы выказваем падзяку васьмі таленавітым жанчынам-фатографам, якія выкарысталі свае індывідуальныя стылі і погляды, каб ушанаваць жанчынаў-праваабаронцаў і іх працу.
Марыя Дале, дырэктар Фонда Дамоў правоў чалавека
Жанчыны-праваабаронцы працуюць для абароны і прасоўвання правоў і свабодаў, пры тым сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і стэрэатыпамі аб іх ролі і ўдзеле ў жыцці грамадства. Жанчынаў чакаюць дадатковыя пагрозы, парушэнні іх правоў і злоўжыванні: ад паклёпніцкіх кампаній да сэксуальнага і гендэрнага гвалту.
HUMAN International Documentary Festival
24 лютага – 1 сакавіка
Сінематэкет, Осла, Нарвегія
Фотавыстава “Партрэты сілы” будзе ўпершыню экспанаваная ў апошні тыдзень лютага падчас Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў Cinemateket у Осла.
Галоўнае фота: Саломэ Сагарадзэ, партрэт Байі Патарайі з Дома правоў чалавека ў Тбілісі.
Пераклад зроблены паводле артыкулу Фонда дамоў правоў чалавека