Front Line Defenders асуджае прысуд праваабаронцы Марыі Рабковай

12 September 2022, 8:24 AM
Front Line Defenders асуджае прысуд праваабаронцы Марыі Рабковай

Праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай у падтрымку асуджанай на 15 гадоў калоніі беларускай праваабаронцы Марфы Рабковай.

6 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд асудзіў праваабаронцу Марыю Рабкову да 15 гадоў пазбаўлення волі і аштрафаваў яе на 22 400 беларускіх рублёў (блізу 8 800 еўраў). Суд прызнаў яе вінаватай у парушэнні дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі. Судовае пасяджэнне было закрытае для публікі.

Марыя Рабкова – праваабаронца і каардынатарка Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра "Вясна". Разам з валанцёрамі арганізацыі Марыя Рабкова ажыццяўляла назіранне за правядзеннем мірных сходаў, якія ўспыхнулі па ўсёй Беларусі 9 жніўня пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яна таксама дакументавала сведчанні катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту. 6 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд асудзіў праваабаронцу Марыю Рабкову да 15 гадоў пазбаўлення волі. Суд прызнаў яе вінаватай у «арганізацыі масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК), «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт.  293 КК), «падрыхтоўцы іншых асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 3 арт. 293 КК), «стварэнні і кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй» (ч. 1 арт. 285), «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК), «стварэнні экстрэмісцкай групы» (ч. 1 арт. 361-1), «узбуджэнні іншай сацыяльнай нянавісці групай асоб» (ч. 3 арт. 130 КК), «злосным хуліганстве» і «асабліва злосным хуліганстве» (ч. 2 і ч. 3  арт. 339 КК), «апаганенні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці» (арт. 341 КК).

З моманту свайго арышту 17 верасня 2020 года Марыя Рабкова правяла амаль два поўныя гады ў папярэднім зняволенні з абмежаваным доступам да медыцынскай дапамогі. За час утрымання пад вартай стан здароўя Марыі Рабковай значна пагоршыўся. Яна некалькі разоў перахварэла на COVID-19 праз перапоўненасць следчых ізалятараў і адсутнасць санітарна-прафілактычных захадаў. Праваабаронца значна страціла ў вазе, адчувала праблемы з зубамі і два разы страціла прытомнасць. Улады неаднаразова адмаўлялі сваякам Марыі Рабковай у спатканнях, а яе перапіска была неаднаразова канфіскаваная.

З верасня 2020 года беларускія ўлады пераследуюць сябраў ПЦ «Вясна» за іх мірную праваабарончую дзейнасць. Праваабаронцы падвяргаюцца ператрусам, адвольным затрыманням па сфабрыкаваных абвінавачваннях і судовым пераследам. Па выніках больш чым 200 ператрусаў былі затрыманыя дзясяткі вядомых беларускіх праваабаронцаў, у тым ліку прадстаўнікі ПЦ «Вясна». Марыя Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Алесь Бяляцкі застаюцца пад вартай.

Front Line Defenders асуджае рашэнне суда ў дачыненні да праваабаронцы Марыі Рабковай паколькі лічыць, што яе пераследуюць за мірную праваабарончую дзейнасць.

Front Line Defenders зноў заклікае ўлады Беларусі вызваліць Марыю Рабкову, гарантаваць ёй фізічную і псіхалагічную бяспеку і спыніць агульнанацыянальныя рэпрэсіі супраць праваабаронцаў за іх мірную і законную праваабарончую дзейнасць.

Публікуецца паводле сайта "Вясны"

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці