Глабальны прафсаюз папрасіў Міжнародную арганізацыю працы тэрмінова ўмяшацца ў сітуацыю з ліквідацыяй незалежных прафсаюзаў Беларусі

26 July 2022, 10:09 AM
Глабальны прафсаюз папрасіў Міжнародную арганізацыю працы тэрмінова ўмяшацца ў сітуацыю з ліквідацыяй незалежных прафсаюзаў Беларусі

Накіраваны ліст у Міжнародную арганізацыю працы з просьбай аб тэрміновым умяшанні ў сувязі з ліквідацыяй беларускіх незалежных прафсаюзаў

Глабальны прафсаюз IndustriALL зрабіў заяву аб закрыцці незалежных прафсаюзаў Беларусі, у якой асудзіў дзеянні беларускіх уладаў і запатрабаваў вызвалення ўсіх прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

IndustriALL не прызнае рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі аб спыненні дзейнасці пяці незалежных прафсаюзаў і працягне падтрымліваць свае сяброўскія арганізацыі БНП, СПМ і РЭП.

Глабальны прафсаюз накіраваў ліст Генеральнаму дырэктару Міжнароднай арганізацыі працы з просьбай аб тэрміновым умяшанні, у якім гаворыцца:

«IndustriALL самым рашучым чынам асуджае рашэнне суда, якое мы не прызнаем. Мы будзем працягваць аказваць дапамогу і ўсебаковую падтрымку незалежным прафсаюзам Беларусі, каб гарантаваць іхную арганізацыйную стабільнасць».

Публікуецца паводле ТГ "Вясны":

t.me/viasna96/12771


Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці