Грамадскае расследаванне катаванняў у Савецкім РУУС 9-13 жніўня 2020

26 June 2023, 1:56 PM
Грамадскае расследаванне катаванняў у Савецкім РУУС 9-13 жніўня 2020

«Давай, давай, забівай! Вы што, забыліся, у якой краіне жывяце?» 

Праваабаронцы з "Прававой ініцыятывы" і Міжнароднага камітэту расследавання катаванняў у Беларусі апублікавалі грамадскае расследаванне катаванняў у Савецкім РУУС 9-13 жніўня 2020.

З 9 па 13 жніўня 2020 года ў Савецкае РУУС прывозілі людзей, якія былі затрыманыя на мірных пратэстах у цэнтры Мінска. Нароўні з Акрэсціна, гэта адно з самых жорсткіх месцаў зняволення. За гэтыя 4 дні праз Савецкае РУУС прайшло 400-600 чалавек. Сілавікі забіралі ўсіх без разбору — сярод затрыманых апынуўся нават грамадзянін Ізраіля.

Умовы ўтрымання былі настолькі зверскімі, што некаторыя са сведкаў параўноўваюць РУУС з фашысцкім канцлагерам. Вось, што распавядалі людзі:

  • «... Хадзілі з аўтаматамі. Адчуванне было, што трапіў у канцлагер. Тузалі затворы аўтаматаў і пагражалі расстраляць усіх, калі хоць хтосьці пабяжыць».

  • «Там было вельмі шмат людзей, якіх не проста білі, а калечылі. Іх цягалі па зямлі, за рукі, быццам целы мёртвых. Яны былі акрываўленыя. Адцягнуўшы ў бок, аблівалі вадой і зноў білі. Крыкі былі жудасныя!»

  • «Перыядычна забіралі ў аддзел. Уключалі камеру, кажуць: «Ты, сука, АМАП хацеў спаліць?». Ты кажаш: «Не». Тады яны выключаюць, пачынаюць цябе біць. Потым паўтараюць пытанне, зноў уключаюць камеру, і ты ўжо адпаведна адказваеш: «Так, я там быў, я хацеў спаліць, я там хацеў...».

Гэты дакумент — чарговае грамадскае расследаванне Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. Мэта праваабаронцаў — правесці расследаванне па кожным РУУС. Аўтары расследвання хочуць дакладна ведаць, што менавіта адбывалася ў месцах затрымання ў пачатку жніўня і хто ў гэтым вінаваты.

Для гэтага расследавання праваабаронцы вывучылі 52 задакументаваныя імі гісторыі. Гэта 568 старонак тэксту і 137 старонак медыцынскіх даведак і дакументаў. На падставе гэтых матэрыялаў яны склалі храналогію падзеяў і правялі апазнанне сілавікоў, спрычыненых да катаванняў. Спіс фота і імёнаў патэнцыйных злачынцаў - напрыканцы дакумента.

ВАЖНА! Вінаватасць гэтых людзей можа даказаць толькі суд. Праваабаронцы не заклікаюць да гвалту і не выносяць прысуд. Мэта — паказаць, што рана ці позна нам становіцца вядома пра кожны выпадак катаванняў і жорсткага абыходжання. Аўтары хочуць, каб вы ведалі — яны захоўваюць усе доказы. І не дадуць рэжыму іх знішчыць. Аднойчы ўсе вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці, а дакументы дапамогуць справядліваму судоваму разбіральніцтву.

За апошнія 3 гады праваабаронцы "Прававой ініцыятывы" і "Міжнароднага камітэту расследвання катаванняў у Беларусі"  задакументавалі 1718 гісторый катаванняў. Праваабаронцы працягваюць дакументаваць старыя і новыя выпадкі, і не спыняцца, пакуль усе вінаватыя не будуць прыцягнутыя да адказнасці.

ЧЫТАЦЬ ПОЎНУЮ ВЕРСІЮ

Расследаванне на: 

Публікуецца паводле сайту "Прававой ініцыятывы"

See more news

Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
13 May 2025, 12:02 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
У красавіку ўлады Беларусі працягнулі маштабную кампанію рэпрэсій пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам» і «тэрарызмам».
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
13 May 2025, 11:11 AM
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам.
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
12 May 2025, 10:12 AM
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
Беларускую асацыяцыю журналістаў адзначылі за важную шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 April 2025, 12:57 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці