Хакатон па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі

12 May 2024, 2:21 PM
Хакатон па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі

29-31 траўня Правабарончы цэнтр Вясна і Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" ў межах Кампаніі праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, разам з Генеральным дырэктаратам па правах чалавека і вяршынстве права Рады Еўропы запрашаюць прыняць удзел у хакатоне ў Вільнюсе, дзе мы зможам распрацаваць ідэі дзеянняў па скасаванні смяротнага пакарання ў Беларусі.

На двудзённым хакатоне вы зможаце:

  • даведацца больш пра тэму смяротнага пакарання і яго сувязі з правамі чалавека

  • абмеркаваць, як працаваць з грамадскай думкай, як падвышаць інфармаванасць беларускай моладзі пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі

  • распрацаваць ідэі адвакатыўных кампаній, абмеркаваць іх з экспертамі і эксперткамі

  • атрымаць далейшую падтрымку ў рэалізацыі ідэй

Для каго:

  • беларуская моладзь (незалежна ад краіны пражывання)

  • беларускія актывісты і актывісткі

  • прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў

Апроч асноўнай праграмы вы даведаецеся пра тое, як падрыхтаваць якасную прэзентацыю і прапітчыць сваю ідэю! 

Арганізатары і арганізатаркіі забяспечаць удзельнікам і ўдзельніцам праезд, пражыванне і харчаванне падчас правядзення Хакатона.

Мова мерапрыемства: беларуская, руская. Для невялікіх частак на ангельскай мове будзе пераклад.

Дэдлайн падачы заяўкі – 19 траўня ўключна.

Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/61eKftxKcP3mGwft9 

Па ўсіх пытаннях можна пісаць на пошту info@rada.fm

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці