Хто адкажа за катаванні ў Беларусі?

16 March 2022, 4:55 PM
Хто адкажа за катаванні ў Беларусі?

Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT) і Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) запрашае зацікаўленых асоб на віртуальнае паралельнае мерапрыемства падчас 49-й сесіі СПЧ, прысвечанай Беларусі, якое адбудзецца 17 сакавіка 2022 года ў 13.30 (Час - еўрапейскі, па Мінску - 15.30).

У той жа дзень, 17 сакавіка 2022 года, УВКПЧ прадставіць Савету па правах чалавека ААН (СПЧ) свой Даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пасля чаго СПЧ прыме рашэнне аб магчымым падаўжэнні мандата. Дадзенае паралельнае мерапрыемства арганізавана для абмеркавання высноў УВКПЧ і ролі грамадзянскай супольнасці і экспертаў УВКПЧ у справе прыцягнення да адказнасці за катаванні і іншыя парушэнні правоў чалавека, а таксама далейшых крокаў міжнароднай супольнасці.

Дакладчыкі:

  • Карынна Маскаленка, экспертка ў рамках мандата УВКПЧ па разглядзе пытання аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі;

  • Павел Сапелка, прадстаўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» і сукіраўнік міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB);

  • Наталля Херше, былая палітычная зняволеная ў Беларусі;

  • Джэймс Лін, каардынатар праграмы "Стамбульскі пратакол", прадстаўнік Міжнароднага савета па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT).

Мерапрыемства вядзе Джэральд Стаберок, Генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT). З уступным словам выступяць Дарус Станюліс, пасол Пастаяннага прадстаўніцтва Літвы пры ААН у Жэневе, і Ларс Вольк Мадсен, намеснік пастаяннага прадстаўніка Даніі пры ААН у Жэневе.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пастаянных прадстаўніцтваў Літвы, Даніі, Швейцарыі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і Фонду «Дом правоў чалавека», Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека і Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Спасылка для рэгістрацыі тут.

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці