Human Constanta і FairPlay: Спорт і правы чалавека: агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2023 год

29 March 2024, 8:56 AM
Human Constanta і FairPlay: Спорт і правы чалавека: агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2023 год

Уводная

Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі маюць беспрэцэдэнтны па маштабах і сістэмны характар. Дэ-факта ўлады краіны выкарыстоўваюць рэпрэсіўныя механізмы з мэтай запалохваньня, ціску і цэнзуры, абмежаваньня асноўных правоў і свабод тых, хто не згодны з існуючым аўтарытарным рэжымам. Па стане на канец 2023 года, 1452 чалавек, прызнаныя палітычнымі зьняволенымі, былі ў няволі.

У 2023 годзе пераследам падвяргаліся ў тым ліку прадстаўні_цы спартовай індустрыі Беларусі. Падставамі служылі ўдзел у мірных акцыях пратэсту пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці, падтрымка Украіны і асуджэньне поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну і іншыя. Актуальным заставалася пытаньне допуску беларускіх спарто_вак да міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.

Мы, праваабарончая ініцыятыва FairPlay, займаемся дасьледчай, аналітычнай, адукацыйнай і адвакацыйнай дзейнасцю па тэме спорту і правоў чалавека, у тым ліку ў Беларусі. Даследаваньне гэтай тэмы неабходна для лепшага разуменьня стану грамадскіх інстытутаў у цэлым. У нашым матэрыяле мы сабралі найважнейшыя навіны і статыстыку са сьвету беларускага спорту за 2023 год з мэтай аналізу наступстваў масавых рэпрэсій і дзяржаўнага кантролю сфэры спорту ў Беларусі, маніторынгу тэндэнцый і фармуляваньня рэкамендацый з пункту гледжаньня забесьпячэньня рэалізацыі і абароны правоў чалавека.

sport_i_pravy_chalaveka_aglyad_situaczyi_z_pravami_chalaveka_ў_belarusiСКАЧАТЬ

Перасьлед прадстаўні_ц спартовай індустрыі

У 2023 годзе перасьледы па палітычных матывах спарто_вау, трэнер_ак і іншых прадстаўні_ц спартовай індустрыі Беларусі працягнуліся. Нам вядома пра мінімум 15 прадстаўні_ц спорту, якія былі падвергнутыя рэпрэсіям з боку беларускіх дэ-факта ўладаў.

Некаторыя з рэпрэсаваных беларускіх трэнер_ак, спартовых дырэктар_ак, адміністратар_ак і блогер_ак дагэтуль знаходзяцца пад сьледствам у межах крымінальных справаў, іншыя былі арыштаваныя па адміністрацыйных справах і атрымалі так званыя «суткі» ці па крымінальных справах з турэмнымі тэрмінамі. Вялікая колькасць прадстаўні_ц спартовай індустрыі былі пазбаўленыя магчымасьці займацца сваёй прафэсійнай дзейнасьцю.

Падставамі для перасьледу паслужылі:

  • садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці праз падпіску на рэсурсы або распаўсюджваньне матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі, або распаўсюджваньне «экстрэмісцкіх» поглядаў:

За падпіскі на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, і навязваньне «абсурдных экстрэмісцкіх ідэй» былі затрыманыя трое супрацоўні_ц ФК «Нёман» (Гродна) Dzmitry Kovalyonak, Dzmitry Belski і Julia Arlashina.

Спартовец Valery Jarotski і футбольны трэнер Artur Mustyhin былі ўнесены ў пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці. Спартовае медыя Tribuna.com былі абвешчаныя «экстрэмісцкім фармаваньнем», а Instagram-акаўнт спартовага журналіста Aliaksandr Ivulin быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»;

  • удзел у 2020 годзе ў мірных акцыях пратэсту пасьля прэзідэнцкіх выбараў:

Трэнер акадэміі ФК «Дынама-Мінск» Artur Mustyhin быў затрыманы і пасьля прыгавораны да 3 гадоў «хатняй хіміі» па артыкуле 342 КК РБ за ўдзел у адной мірнай акцыі пратэсту 2020 года;

  • падтрымка Украіны і асуджэньне поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну:

13 сутак арышту прысудзілі бегуну на доўгія дыстанцыі Andrej Bierazouski – спартовец апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook сваю фатаграфію з подпісам «Слава Украіне» на сіне-жоўтым фоне, што было расцэнена як «выказваньне грамадзянска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў» і што суд палічыў «правапарушэньнем»;

  • паклёп у дачыненьні да прэзідэнта і абраза прэзідэнта:

Чэмпіёна Гомеля па шахматах Valery Jarotski абвінавацілі ў паклёпе па артыкуле 188 КК РБ і паклёпе ў дачыненьні да прэзідэнта па частцы 2 артыкула 367 КК РБ. Jarotski быў адпраўлены на прымусовае лячэньне ў псіхіятрычную лякарню.

Бодыбілдар Aliaksandr Sharabaiko быў асуджаны на 1,5 гады калёніі за «абразу прэзідэнта»;

  • каментары ў Telegram-каналах і сацыяльных сетках:

Rostislav Losev, трэнер па каратэ, быў затрыманы ў Магілеве за напісаньне з 2020 года гнеўных каментароў і факт рэгістрацыі ў чат-боте пляна «Перамога».

Беларускаму адвакату Aliaksandr Danilevich прысудзілі 10 год пазбаўленьня волі за «дапаможніцтва ў публічных закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь» за тое, што кліент_камі Danilevich зьяўляліся беларускія рэпрэсаваныя спартоў_кі Aleksandra Herasimenia і Aliaksandr Apeikin, якія раней былі завочна асуджаныя ў Беларусі да 12 год калёніі. Danilevich абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна аказваў садзейнічаньне спартоў_кам шляхам дачы юрыдычных парадаў у галіне міжнароднага спартовага права. Гэта паказальны прэцэдэнт, які зьяўляецца прыкладам фактычнай крыміналізацыі ўсёй адвакацкай дзейнасьці ў Беларусі і пазбаўляе людзей права на абарону, а саміх адвакат_ак – права на прафэсію.

Затрыманьне прадстаўні_ц спартовай індустрыі Беларусі часта суправаджаюцца запісам так званых «пакаяльных» відэа. Падобныя відэа ўяўляюць сабой заяву або прызнаньне на камеру, зробленае пад ціскам або прымусам, у якім чалавек прызнаецца ў нібыта ўчыненым правапарушэньні, выказвае раскаяньне або шкадаваньне. Часта ў відэа людзі падвяргаюцца абразам і прыніжэньню. Людзей прымушаюць прызнавацца ў падпісках на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, напісаньні каментароў у сацыяльных сетках, удзеле ў мірных акцыях пратэсту. Стварэньнем такіх відэа займаюцца органы, якія ўваходзяць у структуру МУС, а распаўсюджваньнем – праўладныя Telegram-каналы і СМІ, а таксама сродкі дзяржаўнага тэлевяшчаньня. Гэтыя прызнаньні, запісаныя на камеру, выкарыстоўваюцца дэ-факта ўладамі Беларусі з мэтай прапаганды і кантролю. Практыка стварэньня і распаўсюджваньня «пакаяльных» відэа недапушчальная і зьяўляецца супрацьпраўным дзеяньнем, якое парушае свабоду ад прыніжаючага годнасьць абыходжаньня, свабоду выказваньня меркаваньня, права на няўмяшальніцтва ў асабістае жыцьцё.

Пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных мірных акцый пратэсту і новай хвалі рэпрэсій у дачыненьні да ўсіх, хто не згодныя з рэжымам, у Беларусі склалася сістэма, у якой любое меркаваньне, адрознае ад дзяржаўнага, прыраўноўваецца да «экстрэмізму». Такім чынам, дэ-факта ўлады Беларусі сталі выкарыстоўваць вызначэньне «экстрэмізм» для барацьбы з любымі формамі іншадумства. Пры гэтым адзінага вызначэньня гэтага паняцьця ў беларускім заканадаўстве не існуе. Падобная практыка зьяўляецца прамым парушэньнем права чалавека на свабоду выказваньня меркаваньня, права на ўдзел у палітычным жыцьці і належную прававую працэдуру, спрыяе паслабленьню дэмакратычных інстытутаў, аказвае «ахаладжальны» эфект на грамадзянскую супольнасьць.

Жывое і разнастайнае медыяасяродьдзе зьяўляецца неад’емным складнікам дэмакратычных грамадстваў. Прызнаньне незалежных СМІ «экстрэмісцкімі» падрывае плюралізм СМІ, перашкаджае забеспячэньню празрыстасьці, стварае асяродьдзе кантролю над інфармацыяй і самацэнзуры.

Акрамя таго, дэ-факта ўлады Беларусі з дапамогай рэпрэсіўнай сістэмы пазбаўляюць прадстаўні_ц спартовай індустрыі права на прафэсію. Нам вядомыя выпадкі звальненьня за падпіскі на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, ці не выхад на працу ў перыяд арышту за падпіскі на такія рэсурсы, а таксама за паведамленьне ў Telegram-чаце «Зяленскі – прыгожае прозвішча». Права на прафэсію зьяўляецца асноватворным асьпектам здольнасьці чалавека паўнавартасна ўдзельнічаць у жыцьці грамадства, у тым ліку ўключае ў сябе права на працу без дыскрымінацыі па палітычных перакананьнях, гарантуючы, што людзі могуць займацца абранай прафэсіяй, не асьцерагаючыся перасьледаў або пакараньня за выказваньне свайго меркаваньня.

Допуск беларускіх спарто_вак да міжнародных спаборніцтваў

З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года востра стаіць пытаньне допуску беларускіх спарто_вак на розныя міжнародныя спаборніцтвы. Адзінай пазіцыі на гэты конт няма, і кожная спартовая асацыяцыя або зьвяз вырашаюць пытаньне лакальна.

Выканаўчы камітэт UEFA вырашылі не выключаць беларускія футбольныя каманды з міжнародных спаборніцтваў, нягледзячы на ліст больш за 100 эўрапейскіх парламентарыяў – у ім было адзначана, што сам факт удзелу зборнай Беларусі ў адборачных матчах Эўра-2024 будзе выкарыстаны дзяржаўнай прапагандай, каб даказаць прыняцьце міжнароднай супольнасьцю; таксама падкрэсліваліся ўдзел Беларусі ў агрэсіі Расні супраць Украіны і ўнутрыпалітычныя рэпрэсіі супраць уласных грамадзян_ак.

IIHF насупраць заявілі, што допуск зборных Беларусі і Расеі да спаборніцтваў пакуль не зьяўляецца бясьпечным. Ацэнка рызыкаў была праведзена кампаніяй, якая спецыялізуецца на ацэнцы рызыкаў, зьвязаных з рознымі глабальнымі праблемамі. Падобны працэс ужо быў праведзены ў перыяд вырашэньня пытаньня па пераносе Чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 года з Менска ў Рыгу. Па заяве прэзідэнта IIHF, гаворка ідзе аб бясьпецы гул_інь, у тым ліку зь Беларусі і Расеі, супрацоўні_ц і фанат_ак. Што канкрэтна зьяўляецца пагрозай бясьпецы, вызначана не было. Пытаньне рэінтэграцыі зборных Беларусі і Расеі ў спаборніцтвы IIHF будзе разгледжана зноў вясной 2024 года.

У маі 2023 года ў Таліне прайшла канферэнцыя “Athletes for Peace and Freedom”, арганізаваная Беларускім фондам спартовай салідарнасьці. Канферэнцыя стала значнай падзеяй і «беспрэцэдэнтнай міжнароднай спартовай плятформай, якая дае прадстаўні_цам прафэсійнага спорту магчымасьць сабрацца і абмеркаваць, як спартоў_кі і сучасны спорт могуць выкарыстоўваць свой патэнцыял для прасоўваньня ідэалаў міру і свабоды». У тым ліку на канферэнцыі абмяркоўвалася месца расейскага і беларускага спорту на міжнароднай арэне. У рамках канферэнцыі была прынята дэклярацыя, у якой былі абазначаны магчымыя ўмовы допуску спарто_вак да спаборніцтваў і неабходныя меры, якія павінны быць прыняты з боку МАК. Дэклярацыя была распаўсюджана сярод ключавых спартовых і палітычных інстытутаў па абазначаных пытаньнях.

28 сакавіка МАК апублікавалі рэкамендацыі для міжнародных федэрацый і арганізацый па ўдзеле спарто_вак зь беларускім або расейскім грамадзянствам у міжнародных спаборніцтвах.

8 сьнежня МАК прынялі рашэньне аб допуску да Алімпійскіх Гульняў 2024 года ў Парыжы спарто_вак зь Беларусі і Расеі ў нэўтральным статусе. Гэта азначае, што спартоў_кі зь Беларусі і Расеі змогуць спаборнічаць, калі яны ня маюць кантракта з расейскімі ці беларускімі ваеннымі ці іншымі органамі нацыянальнай бясьпекі і не падтрымліваюць вайну ва Украіне (у любой форме). Акрамя таго, спартоў_кам забараняецца выкарыстоўваць сьцягі, гімны Беларусі і Расеі, іншую адметную нацыянальную сімволіку; форма спарто-вак павінна быць белага колеру; спартоў_кам забаронена даваць інтэрвію СМІ. На спаборніцтвы ў кожнай дысцыпліне можа быць заяўлена ня больш за адн_у спартоў_ку зь Беларусі і Расеі, што пазбаўляе атлет_ак магчымасьці ўдзелу ў спаборніцтвах у парных або камандных відах спорту.

Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту (World Aquatics) стала першай арганізацыяй, якая прыняла канкрэтны комплекс крытэрыяў, якія дазваляюць спартоў_кам зь беларускім і расейскім грамадзянствам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нэўтральным статусе. Комплекс крытэрыяў быў распрацаваны на падставе рэкамендацый МАК ад 28 сакавіка 2023 года.

Прапанаваныя ўмовы зьяўляюцца дастаткова празрыстымі і кампраміснымі ў перыяд ваенных дзеяньняў Расеі супраць Украіны, даючы рэальную магчымасьць для ўдзелу спарто_вак зь Беларусі. Рашэньні, прынятыя міжнароднымі федэрацыямі і арганізацыямі, якія дапускаюць магчымасьць удзелу беларускіх спарто_вак на стандартных умовах, па сваёй сутнасьці могуць служыць прыкладам sportswashing (выкарыстаньне спартовых падзеяў для стварэньня станоўчага іміджу) і быць выкарыстаныя ўладамі як доказ сваёй легітымнасьці і прызнаньня міжнароднай супольнасьцю, што недапушчальна ў перыяд удзелу Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны і паўсюднага парушэньня правоў чалавека ўнутры краіны.

Рэкамендацыі

У заключэньні нашай гадавой аналітыкі аб стане спорту і правоў чалавека ў Беларусі ў 2023 годзе, мы сфармулявалі шэраг рэкамендацый, якія патэнцыйна могуць паўплываць на сітуацыю і справакаваць зьмены.

Міжнародны ціск

  • міжнародны ціск на беларускі ўрад з мэтай забеспячэньня павагі і рэалізацыі асноўных правоў і свабод чалавека прадстаўні_ц спартовай індустрыі Беларусі;

Увядзеньне санкцый

  • увядзеньне санкцый супраць спартовых арганізацый і федэрацый, адрасныя санкцыі ў дачыненьні да чыноўні_ц у спартовым сектары Беларусі, на якіх ляжыць адказнасьць за парушэньні правоў чалавека;

Публічная салідарнасьць

  • выказваньне салідарнасьці з боку міжнародных спартовых арганізацый і федэрацый, спарто_вак, і павышэньне дасьведчанасьці аб паўсюдным і сістэмным парушэньні правоў чалавека ў Беларусі;

Прававая падтрымка

  • аказаньне юрыдычнай дапамогі і падтрымкі спартоў_кам, якія падвяргаюцца перасьледам у Беларусі;

Байкатаваньне міжнародных спаборніцтваў

  • байкатаваньне міжнародных спартовых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Беларусі або з удзелам Беларусі;

Падтрымка грамадзянскай супольнасьці

  • узмацненьне падтрымкі арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасьці Беларусі, якія працуюць на скрыжаваньні тэм правоў чалавека і спорту, каб пашырыць іх магчымасьці і садзейнічаць зьменам знутры;

Асьвятленьне ў СМІ

  • пастаяннае асьвятленьне ў СМІ фактаў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку тых, якія накіраваны супраць атлет_ак, для таго, каб міжнародная супольнасьць заставалася інфармаванай і зацікаўленай;

Доўгатэрміновы ўдзел

  • прызнаньне таго факта, што вырашэньне праблемы парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, запатрабуе пастаяннага ўдзелу і прыхільнасьці з боку міжнароднай супольнасьці.

Пасьля новай хвалі рэпрэсій у дачыненьні да беларускіх грамадзян_ак пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якая пацягнула паўсюднае і беспрэцэдэнтнае парушэньне правоў чалавека, і ў перыяд удзелу Беларусі ў поўнамаштабным уварваньні Расеі ва Украіну, мы лічым такія інструмэнты ўплыву, як дыялог і перамовы з дзяржаўнымі інстытутамі Беларусі, неэфектыўнымі і немагчымымі.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Х'юман Канстанты"

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 September 2024, 2:30 PM
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці