Human Constanta: Што не так з правамі чалавека ў спорце: кейс Беларусі (кастрычнік-сьнежань 2023)

22 March 2024, 2:37 PM
Human Constanta: Што не так з правамі чалавека ў спорце: кейс Беларусі (кастрычнік-сьнежань 2023)

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta аналізуе, як Беларусь парушае правы чалавека ў спорце. Прэзэнтуем агляд за кастрычнік-сьнежань 2023 года.


У Магілеве быў затрыманы трэнер па каратэ Rostislav Losev. У адным з Telegram-каналаў было апублікавана «пакаяльнае відэа», у якім Losev кажа, што з 2020 года пісаў гнеўныя каментары і быў зарэгістраваны ў чат-боце пляна «Перамога». «Пакаяльныя» відэа – адна з распаўсюджаных формаў ціску дэ-факта ўладаў Беларусі, якая парушае свабоду ад зьневажальнага да годнасьці звароту, свабоду выказваньня меркаваньня, права на неўмяшаньне ў асабістае жыцьцё.

У матэрыяле за папярэдні перыяд мы дзяліліся навіной аб затрыманьні ў верасьні 2023 года трэнера акадэміі ФК «Дынама-Мінск» Artur Mustyhin. 6 лістапада стала вядома, што Mustyhin атрымаў 3 гады хатняй хіміі па артыкуле 342 КК РБ. Mustyhin таксама ўнеслі ў пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці.

Бацькоў і брата чэмпіёна сьвету па самба Stiapan Popov звальняюць зь віцебскай абласной СДЮШАР, дзе яны працавалі трэнерамі па дзюдо і самба, за тое, што яны не выходзілі на працу ў перыяд, калі былі арыштаваныя на 10 сутак за падпіску на рэсурсы ў Facebook, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Чытаць аналітыку па спорце і правам чалавека за кастрычнік-снежань 2023.

Затрыманы дзіцячы трэнер ХК «Лакаматыў-Орша». У перапісцы ў адным з Telegram-чатаў ён напісаў «Зяленскі – прыгожае прозвішча». Інфармацыя пра гэта зьявілася ў Telegram-канале ГУБАЗіК – выказваньне трэнера назвалі «палітычным камінг-аўтам», паведамілі, што правялі «антыэкстрэмісцкую трэніроўку», і апублікавалі чарговае «пакаяльнае» відэа. ГУБАЗіК таксама заявілі, што Федэрацыя прасочыць за тым, каб трэнера «ніколі больш не дапускалі да трэнерскай дзейнасьці».

Anastasia Mironchik-Ivanova, беларуская лёгкаатлетка і падпісантка праўладнага ліста спарто_вак, атрымала медаль Чэмпіянату сьвету 2011 года – там яна заняла 4 мейсца, аднак пазьней атлетка, якая заняла 3 мейсца, была дыскваліфікаваная за допінг. У сьнежні 2023 года Mironchik-Ivanova распавяла аб тым, як атрымлівала медаль: «Калі мне вярнуўся медаль з Чэмпіянату сьвету, ён прыйшоў са стужкай ЛГБТ. …Я абрэзала гэтую стужку. … Часта прыходжу да дзетак у школу, яны задаюць пытаньне, чаму медаль бяз стужкі. Я адказваю, што Беларусь – за традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці. Так здарылася, што медаль прыйшоў са стужкай ЛГБТ, якую прыйшлося выдаліць». Прасоўваньне гетэранарматыўных каштоўнасьцей з боку дэ-факта ўладаў Беларусі стварае абстаноўку, у якой прадстаўні_цы ЛГБТК+ супольнасьці могуць баяцца адкрыта выказваць сваю ідэнтычнасьць, што супярэчыць прынцыпам роўнасьці і недыскрымінацыі.

Спартовае медыя Tribuna.com былі абвешчаныя «экстрэмісцкім фармаваньнем», а Instagram-акаўнт спартовага журналіста Aliaksandr Ivulin быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Абмежаваньне свабоды СМІ і прылічэньне незалежных СМІ да «экстрэмісцкіх» зьяўляецца адным з асноўных рычагоў ціску дэ-факта ўладаў Беларусі. Гэтыя дзеяньні падрываюць асноўныя прынцыпы свабоды выказваньня меркаванняў і свабоды прэсы, якія зьяўляюцца найважнейшымі складнікамі дэмакратычнага грамадства.

МАК прынялі рашэньне аб допуску да Алімпійскіх Гульняў 2024 года ў Парыжы спарто_вак зь Беларусі і Расеі. Удзельнічаць у спаборніцтвах атлет_кі змогуць у нэўтральным статусе. На дадзены момант 8 расейскіх і 3 беларускіх спарто_вак прайшлі кваліфікацыю. Рэакцыя на гэтую навіну была неадназначнай – яе раскрытыкавалі некаторыя ўкраінскія прадстаўні_цы спартовай індустрыі; былы міністр спорту Расеі назваў такія ўмовы ўдзелу ў спаборніцтвах «зьневажальнымі», а прынятае МАК рашэньне – «падачкай». У НАК Беларусі ўмовы допуску назвалі «дыскрымінацыйнымі» і «якія не задавальняюць інтарэсы беларускай спартовай супольнасьці ў поўнай меры».

Рашэньне МАК падтрымаў Thomas Bach, прэзідэнт МАК; ён заявіў, што «індывідуальных атлет_ак нельга караць за дзеяньні іх урадаў», а таксама выказаўся пра вайну ва Украіне: «Адна вайна з 28 войнаў і канфліктаў, якія зараз ідуць у сьвеце, і ўсе іншыя атлет_кі мірна спаборнічаюць ад_на з адн_ой».

Беларуская лёгкаатлетка Yana Maksimava заявіла, што не згодная з тым фактам, што беларускіх атлет_ак, нават тых, хто супраць вайны, «прыраўнялі да расейскіх», і яны ня могуць удзельнічаць у АГ ў якасьці свабодных спарто_вак.

У сваёй заяве МАК зноў указалі, што спартоў_кі, якія падтрымліваюць вайну і/ці заключылі кантракт з беларускімі ці расейскімі вайскоўцамі ці органамі нацыянальнай бясьпекі, ня змогуць удзельнічаць у АГ. Аднак пацьвердзілася дачыненьне да беларускіх вайскоўцаў атлеткі Vanessa Kaladzinskaya, якая ўжо кваліфікавалася на АГ.

У сьнежні прайшоў дабрачынны збор у падтрымку беларускага гросмайстра, вольнага спартоўца, Uladzislau Kovaleu, для пакрыцьця выдаткаў, зьвязаных з падрыхтоўкай і ўдзелам у Чэмпіянаце сьвету. Неабходная сума была сабрана ўсяго за некалькі дзён, што зьяўляецца чарговым прыкладам салідарнасьці беларускага грамадства.

У Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 сьнежня, у Цюрыху адбыўся забег у падтрымку беларускіх палітвя_зынак, арганізаваны праваабарончай арганізацыяй Libereco. Падчас мерапрыемства кожн_ая бягун_ка удзельнічала ад імя адной палітвя_зынкі – такім чынам, арганізатар_кі плянавалі забясьпечыць збор данатаў для кожн_ай з іх. На момант публікацыі ў Беларусі палітвя_зынкамі прызнаны 1415 чалавек.

Арыгінальная публікацыя на сайце Х'юман Канстанты

Share

See more news

Апублікаваны дапаможнік па дакументаванні пацярпелых ад катаванняў і жорсткага абыходжання
07 July 2025, 2:21 PM
Апублікаваны дапаможнік па дакументаванні пацярпелых ад катаванняў і жорсткага абыходжання
Разам з дакументатарамі "Вясны" і эксперткай REDRESS Кацяй Равінскай тлумачым, што гэта такое і чаму было важна стварыць такі дакумент цяпер.
«Жанчыны сутыкаюцца з сістэмай, якая не разумее і не ўлічвае іх патрэбы»: у Вільні абмеркавалі праблемы жанчын у зняволенні
07 July 2025, 2:17 PM
«Жанчыны сутыкаюцца з сістэмай, якая не разумее і не ўлічвае іх патрэбы»: у Вільні абмеркавалі праблемы жанчын у зняволенні
24 траўня 2025 году ў Вільні прайшла канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі».
БХК опубликовал дайджест трендов государственной политики в области прав человека за начало 2025 года
07 July 2025, 1:33 PM
БХК опубликовал дайджест трендов государственной политики в области прав человека за начало 2025 года
Беларусский Хельсинкский Комитет подготовил обзор тенденций государственной политики в области прав человека за период январь – апрель 2025 года.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 чэрвеня 2025 года
07 July 2025, 12:42 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 чэрвеня 2025 года
На 15 чэрвеня 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 159.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці