Human Constanta: Спорт і правы чалавека: квартальная аналітыка кастрычнік-сьнежань 2023

03 February 2024, 4:51 PM
Human Constanta: Спорт і правы чалавека: квартальная аналітыка кастрычнік-сьнежань 2023

Праваабарончая арганізацыя "Х'юман Канстанта" апублікавала квартальную аналітыку аб стане правоў чалавека ў спорце ва ўсім сьвеце.

Уводная

У аналітыцы за кастрычнік-сьнежань 2023 года мы прааналізавалі найбольш значныя падзеі і навіны ў спорце праз прызму міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.

Дэ-факта ўлады Беларусі працягваюць перасьлед нязгодных з рэжымам прадстаўні_ц спартовай індустрыі, захоўваецца практыка запісу «пакаяльных» відэа. Між тым, МАК прынялі рашэньне аб допуску да Алімпійскіх гульняў 2024 года спарто_вак зь Беларусі і Расеі ў нэўтральным статусе.

У аналізаваны перыяд мы змаглі адзначыць падзеі, якія сьведчаць аб разьвіцьці жаночага спорту, у прыватнасьці – футболу. Значнай падзеяй зьяўляюцца прыклады будаўніцтва стадыёнаў спецыяльна для жанчын – гэта важны крок для забесьпячэньня прынцыпаў інклюзіі і недыскрымінацыі.

Сутыкненьні футбольных заўзятар_ак засталося адной з ключавых праблем у кантэксьце бясьпекі і абароны падчас спартовых мерапрыемстваў у гэты перыяд. На жаль, людзі працягваюць падвяргацца небясьпецы, з пагрозай для іх здароўя і нават жыцьця. Адным з самых гучных інцыдэнтаў было сутыкненьні заўзятар_ак зборных Бразіліі і Аргентыны падчас адборачнага матчу Чэмпіянату сьвету па футболе-2026.

Права на здароўе – адно з самых вострых пытаньняў сёлета ў сьвеце спорту, і асабліва ў футболе. Перагружанасьць матчаў, высокі ўзровень траўматызму і спецыфіка траўмаў у жаночым спорце. У матэрыяле мы распавялі аб спартоў_ках, якія сутыкнуліся з траўмамі, а таксама аб існых дасьледаваньнях па гэтай тэме.

У сваім матэрыяле праваабаронцы таксама разгледзелі навіны па тэмах правоў ЛГБТК+ супольнасьці, расізму і антысемітызму, вайны ХАМАС і Ізраіля, барацьбы спарто_вак і заўзятар_ак супраць карупцыі і ня толькі.

Чытайце аналітыку "Х'юман Канстанты" ў фармаце PDF:

sport_i_pravy_chalaveka_analityka_za_kastrychnik_snezhan_2023 СКАЧАТЬ

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці