ІншыЯ: Анкета ацэнкі сітуацыі ў сферы інклюзіі пасля 2020 году

13 January 2023, 8:30 AM
ІншыЯ: Анкета ацэнкі сітуацыі ў сферы інклюзіі пасля 2020 году

Арганізацыя "ІншыЯ" на пачатку 2023 году плануе правесці Форум для абмеркавання сітуацыі ў галіне інклюзіі, якая склалася ў краіне з вясны 2020 году:

"Пандэмія COVID-19, палітычныя пратэсты, некалькі хваляў рэпрэсій і эміграцыі, вайна – усё гэта паўплывала і працягвае ўплываць на кожнага і кожную з нас, а таксама на нашую працу ў галіне інклюзіі.

Інклюзія для нас – гэта ўключэнне розных стыгматызаваных і дыскрымінаваных груп у жыццё грамадства.

Няважна, працуе вашая арганізацыя з тэмай інклюзіі наўпрост ці гэта адна з вашых каштоўнасцяў. Няважна, працуеце вы непасрэдна са стыгматызаванымі і дыскрымінаванымі групамі ці гэта вашыя ўскосныя мэтавыя аўдыторыі. Ва ўсіх гэтых выпадках нам важна ведаць вашае меркаванне. Вашыя адказы дапамогуць зрабіць нашую дзейнасць больш карыснай і арыентаванай на вашыя патрэбы!


Калі ласка, прайдзіце апытанку да 13.01.2023 уключна. Запаўненне займае каля 15 хвілін. Анкета запаўняецца адным чалавекам ад імя арганізацыі/ініцыятывы альбо асобнымі актывістамі_камі.

Апытанка ананімная: мы не збіраем ніякіх асабістых звестак. Але ў знак падзякі за запаўненне анкеты вы адзін_на з першых атрымаеце запрашэнне на ўдзел у нашым Форуме. Калі вам гэта цікава, пакіньце сваю пошту напрыканцы анкеты.

Дзякуй за ваш час!"

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці