Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя меры для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк

22 March 2024, 3:35 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя меры для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) 19 сакавіка 2024 года запытаў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.

palina-szarenda-panasjuk_1.jpgПаліна Шарэнда-Панасюк

У студзені 2024 года КЛДЖ зарэгістраваў скаргу Андрэя Шарэнда адносна дыскрымінацыі ягонай жонкі, Паліны Шарэнда-Панасюк, якая была незаконна асуджаная за нібыта абразу прадстаўнікоў улады і прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, а пазней двойчы - за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Паліна адбывае тэрмін у папраўчай калоніі ў Беларусі і ўвесь гэты час знаходзіцца ў невыносных умовах: яе шматразова ўтрымлівалі ў ШІЗА і памяшканні камернага тыпу, ёй не аддавалі перадачы (у тым ліку і медыцынскія пасылкі з патрэбнымі ёй лекамі) і лісты; ёй не выдавалі бялізну, з-за чаго ёй прыходзілася спаць на падлозе, у камерах не было ацяплення і гарачай вады. Знаходжанне ў бесчалавечных умовах моцна паўплывала на Паліну і значна пагоршылі стан яе здароўя, аднак адміністрацыя калоніі ніяк не рэагавала на шматлікія запыты забяспечыць жанчыну неабходная медыцынскай дапамогай. З 8 студзеня 2024 года з Палінай няма сувязі: ад яе не прыходзяць лісты, і адвакату не даюць убачыцца з ёй.

Паколькі доўгае знаходжанне ў невыносных умовах без медыцынскай дапамогі і без сувязі са знешнім светам негатыўна адбіваецца на фізічным і псіхалагічным здароўі зняволеных, юрысты Respect-Protect-Fulfill звярнуліся да КЛДЖ з запытам прыняць часовыя меры па гэтай справе. Камітэт пагадзіўся з аргументамі юрыстаў і папрасіў Беларусь “у тэрміновым парадку забяспечыць Паліне Шарэнда-Панасюк паўнавартасную і належную медыцынскую дапамогу і стварыць умовы, якія б спрыялі захаванню яе жыцця, фізічнага і псіхалагічнага здароўя”. Часовыя меры КЛДЖ абавязковыя да выканання.

Забеспячэнне часовых мер у дадзеным выпадку з’яўляецца важным крокам у развіцці практыкі КЛДЖ у справах супраць уладаў Беларусі, бо гэта першы выпадак у гісторыі працы беларусаў з гэтым механізмам.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
11 February 2025, 1:30 PM
«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
Арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" (RSF) падала пазоў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) з абвінавачаннем у злачынствах супраць чалавечнасці ў дачыненні да журналістаў у Беларусі.
«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
11 February 2025, 9:32 AM
«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
Тут вы прачытаеце першую частку выступленняў (артыкулы з 1 па 6 Канвенцыі), у якой гаворыцца пра дыскрымінацыю ў адносінах да жанчын, гендарныя небесстароннасці, гандаль жанчынамі і эксплуатацыю прастытуцыі.
«Пытанні гендару — гэта праблема». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
11 February 2025, 9:24 AM
«Пытанні гендару — гэта праблема». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
У ААН прайшло 2124-е пасяджэнне Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ, англ. CEDAW).
Спецдакладчык па Беларусі Нільс Муйжніекс: «Выбары становяцца каталізатарам парушэнняў правоў чалавека»
23 January 2025, 11:21 AM
Спецдакладчык па Беларусі Нільс Муйжніекс: «Выбары становяцца каталізатарам парушэнняў правоў чалавека»
Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс выступіў на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Вільні.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці