Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя меры для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк

22 сакавіка 2024, 15:35
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя меры для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) 19 сакавіка 2024 года запытаў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.

palina-szarenda-panasjuk_1.jpgПаліна Шарэнда-Панасюк

У студзені 2024 года КЛДЖ зарэгістраваў скаргу Андрэя Шарэнда адносна дыскрымінацыі ягонай жонкі, Паліны Шарэнда-Панасюк, якая была незаконна асуджаная за нібыта абразу прадстаўнікоў улады і прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, а пазней двойчы - за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Паліна адбывае тэрмін у папраўчай калоніі ў Беларусі і ўвесь гэты час знаходзіцца ў невыносных умовах: яе шматразова ўтрымлівалі ў ШІЗА і памяшканні камернага тыпу, ёй не аддавалі перадачы (у тым ліку і медыцынскія пасылкі з патрэбнымі ёй лекамі) і лісты; ёй не выдавалі бялізну, з-за чаго ёй прыходзілася спаць на падлозе, у камерах не было ацяплення і гарачай вады. Знаходжанне ў бесчалавечных умовах моцна паўплывала на Паліну і значна пагоршылі стан яе здароўя, аднак адміністрацыя калоніі ніяк не рэагавала на шматлікія запыты забяспечыць жанчыну неабходная медыцынскай дапамогай. З 8 студзеня 2024 года з Палінай няма сувязі: ад яе не прыходзяць лісты, і адвакату не даюць убачыцца з ёй.

Паколькі доўгае знаходжанне ў невыносных умовах без медыцынскай дапамогі і без сувязі са знешнім светам негатыўна адбіваецца на фізічным і псіхалагічным здароўі зняволеных, юрысты Respect-Protect-Fulfill звярнуліся да КЛДЖ з запытам прыняць часовыя меры па гэтай справе. Камітэт пагадзіўся з аргументамі юрыстаў і папрасіў Беларусь “у тэрміновым парадку забяспечыць Паліне Шарэнда-Панасюк паўнавартасную і належную медыцынскую дапамогу і стварыць умовы, якія б спрыялі захаванню яе жыцця, фізічнага і псіхалагічнага здароўя”. Часовыя меры КЛДЖ абавязковыя да выканання.

Забеспячэнне часовых мер у дадзеным выпадку з’яўляецца важным крокам у развіцці практыкі КЛДЖ у справах супраць уладаў Беларусі, бо гэта першы выпадак у гісторыі працы беларусаў з гэтым механізмам.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
14 красавіка 2025, 13:49
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
26 сакавіка два прадстаўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта і пракурор наведалі зарэгістраваны адрас Леаніда Судаленкі ў Гомелі для дакументавання яго адсутнасці.
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
14 красавіка 2025, 13:46
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 8 красавіка апублікавала справаздачы пра глабальную практыку прымянення смяротнага пакарання.
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
14 красавіка 2025, 13:44
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
Азадэ Райхан падрыхтавала інфармацыйную запіску да вясенняй сесіі ПАСЕ, якая адбываецца ў Страсбургу 7–11 красавіка.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
14 красавіка 2025, 13:01
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
Дэпутаты Еўрапарламента трэцяга красавіка на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю «Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — пагрозах ад Следчага камітэта».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці