Камітэт ААН па правах чалавека асуджае выкананне смяротнага прысуду ў Беларусі

14 March 2022, 8:33 AM
Камітэт ААН па правах чалавека асуджае выкананне смяротнага прысуду ў Беларусі

Камітэт ААН па правах чалавека асуджае Рэспубліку Беларусь за прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава, чыя справа ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта. C 2010 года Віктар Паўлаў з'яўляецца ўжо 15-й па ліку асобай, пакаранай Рэспублікай Беларусь падчас разгляду яго справы Камітэтам ААН па правах чалавека, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы Камітэта прыпыніць выкананне прысуду на час разгляду яго скаргі аб заяўленых ім парушэннях яго правоў.

Віктар Паўлаў быў затрыманы 3 студзеня 2019 года па падазрэнні ў здзяйсненні забойства і крадзяжы маёмасці. У гэты ж дзень, у адсутнасць адваката, ім былі падпісаныя прызнавальныя паказанні, і пракурор санкцыянаваў меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Упершыню Паўлава прывезлі ў суд толькі праз пяць месяцаў пасля яго затрымання. У ліпені 2019 года Віцебскі абласны суд асудзіў яго да вышэйшай меры пакарання. У лістападзе таго ж года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў у сіле прысуд суда першай інстанцыі.

Скарга Паўлава ў Камітэт ААН па правах чалавека была пададзена ў 2020 годзе і ўтрымлівае заявы аб ужыванні да яго катаванняў у месцах зняволення, аб адмове ў доступе да юрыдычнай дапамогі і аб несправядлівым судовым разглядзе. Камітэт зарэгістраваў скаргу і пачаў вытворчасць па падрыхтоўцы яе да разгляду.

Камітэт неаднаразова накіроўваў Рэспубліцы Беларусь просьбы аб прыпыненні выканання смяротнага прысуду, а пачынаючы з чэрвеня 2021 года таксама прасіў прадаставіць інфармацыю аб месцазнаходжанні Віктара Паўлава ў сувязі з інфармацыяй пра магчымае таемнае выкананне смяротнага прысуду. Аднак ні на адзін з запытаў Камітэт не атрымаў адказаў.

Некаторы час назад Віцебскі абласны суд нарэшце праінфармаваў сям'ю Паўлава, што смяротны прысуд быў прыведзены ў выкананне, але не прадаставіў інфармацыю пра дату пакарання ці месца, дзе пахаванае цела Віктара Паўлава.

У падобных справах, якія тычацца таемнага выканання смяротнага пакарання, Камітэт ААН па правах чалавека раней выявіў парушэнне Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

"У выпадку, калі дзяржава-ўдзельнік не інфармуе сваякоў пакаранай асобы пра час смяротнага пакарання і месца пахавання цела, яна пакідае чальцоў яго сям'і ў стане нявызначанасці і прыносіць ім душэўныя пакуты, што з'яўляецца парушэннем Пакта", — сказаў Арыф Булкан, намеснік Старшыні Камітэта ААН па правах чалавека.

Камітэт таксама ўжо прызнаваў невыкананне Рэспублікай Беларусь працэдур Камітэта і невыкананне яго просьбаў аб прыняцці часавых мер абароны парушэннем Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, бо ўсе дзяржавы-ўдзельнікі абавязаны ў адпаведнасці з міжнародным правам добрасумленна супрацоўнічаць з Камітэтам.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якая ўжывае смяротнае пакаранне. У сваім апошнім дакладзе па Беларусі, апублікаваным у лістападзе 2018 года (ёсць на англійскай і рускай мовах), Камітэт па правах чалавека падкрэсліў, што Рэспубліцы Беларусь "варта разгледзець пытанне аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку на шляху ўсталявання заканадаўчай забароны смяротнага пакарання і ратыфікацыі другога Факультатыўнага пратаколу да Пакта, замяніць усе смяротныя прысуды турэмным зняволеннем і актывізаваць высілкі дзеля змены грамадскай думкі аб неабходнасці захавання смяротнага пакарання".

Нягледзячы на тое, што смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Паўлава ўжо быў прыведзены ў выкананне, Камітэт ААН па правах чалавека, у адпаведнасці са сваёй практыкай, працягне разгляд яго справы на адной са сваіх будучых сесій.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Share

See more news

Апублікаваны дапаможнік па дакументаванні пацярпелых ад катаванняў і жорсткага абыходжання
07 July 2025, 2:21 PM
Апублікаваны дапаможнік па дакументаванні пацярпелых ад катаванняў і жорсткага абыходжання
Разам з дакументатарамі "Вясны" і эксперткай REDRESS Кацяй Равінскай тлумачым, што гэта такое і чаму было важна стварыць такі дакумент цяпер.
«Жанчыны сутыкаюцца з сістэмай, якая не разумее і не ўлічвае іх патрэбы»: у Вільні абмеркавалі праблемы жанчын у зняволенні
07 July 2025, 2:17 PM
«Жанчыны сутыкаюцца з сістэмай, якая не разумее і не ўлічвае іх патрэбы»: у Вільні абмеркавалі праблемы жанчын у зняволенні
24 траўня 2025 году ў Вільні прайшла канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі».
БХК опубликовал дайджест трендов государственной политики в области прав человека за начало 2025 года
07 July 2025, 1:33 PM
БХК опубликовал дайджест трендов государственной политики в области прав человека за начало 2025 года
Беларусский Хельсинкский Комитет подготовил обзор тенденций государственной политики в области прав человека за период январь – апрель 2025 года.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 чэрвеня 2025 года
07 July 2025, 12:42 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 чэрвеня 2025 года
На 15 чэрвеня 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 159.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці