Камітэт абароны журналістаў асудзіў прысуд Сняжане Інанец і Аляксандру Лычаўку

16 January 2023, 11:16 AM
Камітэт абароны журналістаў асудзіў прысуд Сняжане Інанец і Аляксандру Лычаўку

Парыж, 13 студзеня 2022 г. — У адказ на прысуд беларускім судом журналістам Сняжане Інанец і Аляксандру Лычаўку ў пятніцу да гадоў хатняга арышту Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай, у якой асудзіў абмежаванне свабоды журналістаў:

«Хай гэта і палёгка, што беларускія журналісты Сняжана Інанец і Аляксандр Лычаўка не будуць сядзець  ў сумнавядомых турмах краіны, іх асуджэнне да гадоў хатняга арышту ўсё адно ёсць вялікай несправядлівасцю», - сказала Гульноза Саід, каардынатарка праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. у Нью-Ёрку. «Улады павінны зняць абмежаванні, накладзеныя на журналістаў, зняць з іх усе абвінавачанні і дазволіць усім прадстаўнікам прэсы працаваць свабодна».

У пятніцу суд прызнаў журналістку незалежнага інфармацыйнага сайта Onliner Сняжану Інанец і краязнаўцу і рэпарцёра незалежнага сайта The Village Аляксандра  Лычаўку вінаватымі ў арганізацыі або ўдзеле ў грубых парушэннях грамадскага парадку. Аб гэтым Камітэт абароны журналістаў даведаўся з артыкулаў Беларускай Асацыяцыі журналістаў і ад намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага.

Арыгінал артыкулу (на ангельскай мове) на сайце Камітэта абароны журналістаў.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці