Камітэт абароны журналістаў выступіў супраць велізарных турэмных тэрмінаў для Рамана Пратасевіча, Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка

02 May 2023, 11:35 AM
Камітэт абароны журналістаў выступіў супраць велізарных турэмных тэрмінаў для Рамана Пратасевіча, Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка

Парыж, 21 красавіка 2023 года - Беларускі пракурор запытаў 10-гадовы турэмны тэрмін для затрыманага журналіста Рамана Пратасевіча, 19-гадовы турэмны тэрмін завочна для журналіста Яна Рудзіка і 20-гадовы турэмны тэрмін завочна для журналіста Сцяпана Пуцілы падчас суду ў Менску.

«Велізарныя турэмныя тэрміны, якія запатрабаваў пракурор для Рамана Пратасевіча, Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка, з'яўляюцца яшчэ адной ілюстрацыяй помслівасці рэжыму. Рэжым помсціць тым, хто асвятляў пратэсты супраць Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе», – сказала Гульноза Саід, каардынатар праграм Камітэта абароны журналістаў у Еўропе і Цэнтральнай Азіі. «Улады павінны неадкладна зняць усе абвінавачанні з трох журналістаў, вызваліць Пратасевіча з-пад хатняга арышту і дазволіць прадстаўнікам прэсы свабодна працаваць».

Прадстаўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» паведаміў Камітэту абароны журналістаў на ўмовах ананімнасці, баючыся рэпрэсій, што прысуд па справе можа быць вынесены ў бліжэйшыя тыдні. На электронны ліст Камітэта абароны журналістаў у пракуратуру Мінска адказу не было.

Сама меней 26 журналістаў, разам з Пратасевічам, знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі на момант перапісу, праведзенага Камітэтам абароны журналістаў 1 снежня 2022 года.

Цалкам артыкул (на ангельскай мове) на сайце Камітэта абароны журналістаў.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці