Камітэт па правах чалавека ААН разглядае справу аб агрэсіі Беларусі ў бок Украіны

02 May 2022, 7:41 AM
Камітэт па правах чалавека ААН разглядае справу аб агрэсіі Беларусі ў бок Украіны

Камітэт па правах чалавека ААН 20 красавіка зарэгістраваў скаргу на Рэспубліку Беларусь траіх грамадзян Беларусі і траіх - Украіны. З-за вайсковай атакі пяцёра з іх былі вымушаныя ўцякаць з Кіева і Харкава. На момант падачы скаргі заяўнікі і заяўніцы знаходзіліся ў чатырох гарадах Украіны. Па звестках украінскіх дзяржаўных асобаў, па трох з гэтых гарадоў наносіліся ракетныя ўдары з тэрыторыі Беларусі.

У скарзе сцвярджаецца, што Беларусь, дазволіўшы Расейскай Федэрацыі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю і інфраструктуру для актаў агрэсіі ў дачыненні да Украіны, парушыла сваё абавязацельства не падвяргаць заяўнікаў і заяўніц рызыцы адвольнага пазбаўлення жыцця і асабістай недатыкальнасці, рызыцы жорсткага абыходжання.

Камітэт ААН задаволіў запыт аб забеспячальных мерах і папрасіў Беларусь да разгляду скаргі (або да далейшага паведамлення) "не дазваляць выкарыстоўваць свае тэрыторыю і інфраструктуру для правядзення ваенных аперацый, якія аказваюць прамое ўздзеянне і выклікаюць рэальную рызыку жорсткага абыходжання і адвольнага пазбаўлення жыцця" для заяўнікаў і заяўніц. 

У Камітэце заяўнікаў і заяўніц прадстаўляе праваабарончая арганізацыя Respect-Protect-Fulfill.

Паводле сайту "Вясны"

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці