Канцэрн "Нэстле" пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні

06 July 2021, 5:11 PM
Канцэрн "Нэстле" пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні

Швейцарскі канцэрн "Нэстле" плануе скараціць рэкламны бюджэт у Беларусі. Як піша Радыё Свабода, аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным каментары кампаніі, апублікаваным нямецкім выданнем RND.

У сваім каментары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэкламы на беларускім дзяржаўным тэлебачанні адсутнасцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спектрам тавараў у Беларусі.

"Мы вельмі ўважліва сочым за развіццём падзей у Беларусі. Нашай мэтай было і будзе забяспечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бяспечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазыцыянуем сябе ў адпаведнасці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усіх законаў і санкцый", — патлумачыла сваю пазіцыю кампанія.

Суму, на якую Нэстле збіраецца скарачаць бюджэт у Беларусі, як і канкрэтную дату, калі гэта адбудзецца, кампанія не агучыла.

Нагадаем, больш за 50 няўрадавых і праваабарончых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Савета дырэктараў Nestlé Паўля Булке і генеральнага дырэктара Марка Шнайдара і заклікалі гэтую кампанію спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці