Катаванні ў Фрунзенскім РУУС: таймлайн «Прававой ініцыятывы»

06 June 2022, 11:58 AM
Катаванні ў Фрунзенскім РУУС: таймлайн «Прававой ініцыятывы»

Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» апублікавала вынікі расследавання катаванняў, якія адбыліся ў жніўні 2020 года ў аддзяленні міліцыі ў Мінску, дзе супрацоўнікі вызначаліся асаблівай жорсткасцю.

 Масавыя катаванні, з якімі сутыкнуліся беларусы ў жніўні 2020-га – гэта злачынствы супраць чалавечнасці. Такія злачынствы не маюць тэрміна даўнасці і не павінны застацца беспакаранымі.

Таму ўжо 1,5 гады праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» збірае доказы, дакументуе гісторыі пацярпелых, аналізуе інфармацыю з адкрытых крыніц і грамадзянскіх ініцыятываў.

Фрагмент справаздачы

Па звестках «Прававой ініцыятывы», асаблівай жорсткасцю вызначыліся супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС. Туды з 9-га па 13-га жніўня прывозілі маладых і пажылых, выпадковых мінакоў, журналістаў і замежных грамадзян.

Кожнага праганялі праз калідор з супрацоўнікамі АМАПа, якія стаялі паабапал і білі дубінкамі.

Затрыманых збівалі, абражалі, некаторых пазначалі фарбай – гэта азначала, што збіваць трэба асабліва жорстка. За 4 дні праз гэта пекла прайшло 400-600 чалавек.

Фрагмент справаздачы

На аснове інтэрв'ю пацярпелых «Прававая ініцыятыва» сабрала храналогію падзей, склала спіс злачынцаў і далі юрыдычную ацэнку іх дзеянням.

У расследаванні расказваецца:

  • Што адбывалася ў Фрунзенскім РУУС

  • Метадалогія расследавання

  • Храналогія катаванняў 9-13 жніўня 2020 года

  • Наступствы катаванняў

  • Адказныя асобы і меркаваныя злачынцы

  • Кваліфікацыя дзеянняў супрацоўнікаў

СПАМПАВАЦЬ ПДФ-ФАЙЛ

Поўнае расследаванне апублікавана на сайце «Прававой ініцыятывы»

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці