КДБ і МУС абнавілі спісы датычных да «тэрарыстычнай» і «экстрэмісцкай» дзейнасці. Там шмат журналістаў

07 November 2022, 10:34 AM
КДБ і МУС абнавілі спісы датычных да «тэрарыстычнай» і «экстрэмісцкай» дзейнасці. Там шмат журналістаў

На фота: Аляксандр Івулін, журналіст, палітвязень

Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў паведамляе:

Галоўныя сілавыя ведамсты Беларусі працягваюць навешваць на апанентаў рэжыму ярлыкі экстрэмістаў ды тэрарыстаў. У гэтыя шэрагі ўсё часцей трапляюць зняволеныя і ўжо асуджаныя прадстаўнікі незалежных медыяў.

4 лістапада “экстрэмісцкі спіс”, які фармуе Міністэрства ўнутраных спраў,  папоўніўся ажно на 244 прозвішчы. Агулам цяпер там 1714 грамадзян Беларусі і замежных дзяржаў.

У абноўленым “пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, цэлы шэраг журналістаў і блогераў: асуджаны карэспандэнт спартыўнага партала “Трыбуна” Аляксандр Івулін, фігурант “справы Сяргея Ціханоўскага” і кансультант Радыё “Свабода” Ігар Лосік, нядаўна вызвалены журналіст Радыё “Свабода” Алег Груздзіловіч (пры гэтым у спісе значыцца, што адбывае пакаранне), былы кіраўнік аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і аглядальнік Віктар Фянчук, а таксама грамадскія дзеячы, музыкі ды іншыя.

Паралельна свой “тэрарыстычны спіс” апгрэйдзіў Камітэт дзяржбяспекі — ён больш сціплы, туды дадалі ўсяго 7 чалавек. Цяпер у ім 941 чалавек, таксама беларусы і замежнікі.

І тут не абышлося без журналісцкай прысутнасці. У прыватнасці, абвінавачаныя ў нібыта адміністраванні “Чорнай кнігі Беларусі” і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці Яніна Сазановіч, Даніла Багдановіч, Вольга Высоцкая, Валерыя Занімонская і экс-журналіст “Прессбола”, заснавальнік спартыўнага рэсурсу Sports.ru Дзмітрый Навоша.

Усіх абвінавачваюць у распальванні варожасці (арт. 130 КК),  закліках да захадаў абмежавальнага характару (санкцый) ды іншых  дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (арт. 361 КК).

Раней абодва спісы гэтаксама папаўняліся прадстаўнікамі незалежных СМІ, сярод якіх Андрэй Пачобут, Марына Золатава, Вольга Лойка, Алена Талкачова, Марк Бернштэйн ды многія іншыя. 

Арыгінал артыкулу на сайце БАЖ

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці