Конкурс праектаў ад праграмы "Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі"

02 April 2021, 8:11 AM
Конкурс праектаў ад праграмы "Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі"

Праграма "Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі" прапануе падтрымку арганізацыям і ініцыятывам для рэалізацыі праектаў, накіраваных на ўзмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян.

Праекты  павінны адпавядаць наступным тэматычным прыярытэтам: грамадзянская супольнасць і мясцовае самакіраванне; маніторынг дзеянняў дзяржавы грамадзянскай супольнасцю; развіццё чалавечага патэнцыялу (уключаючы культуру і грамадзянскую адукацыю); бізнес-асяроддзе; экалогія і зялёная эканоміка. Для мікрагрантаў памер падтрымкі складае ад 1 да 5 тысяч еўра, для мінігрантаў – ад 5 да 15 тысяч еўра. Працягласць праектаў не павінна перавышаць 12 месяцаў.

Заяўкі прымаюцца і разглядаюцца на сталай аснове як мінімум да канца другога квартала 2021 года. Бліжэйшы разгляд заявак Ацэначнай камісіяй праграмы адбудзецца ў пачатку траўня. Ухваленыя праекты змогуць пачаць працу ўжо ў канцы гэтага месяца. Каб заяўка патрапіла на бліжэйшы разгляд, рэкамендуецца даслаць праектную прапанову да 25 красавіка 2021 года. 

З дадатковай інфармацыяй, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на частыя пытанні можна пазнаёміцца на сайце праграмы www.cs4b.info

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці