Курс Data + Research Lab ад Кампуса палітычнай навукі

19 September 2025, 11:02 AM
Курс Data + Research Lab ад Кампуса палітычнай навукі

Кампус палітычнай навукі абвяшчае набор на адукацыйную праграму Data + Research Lab, прысвечаную візуалізацыі дадзеных.

На працягу 10 тыдняў удзельніцы і ўдзельнікі атрымаюць веды і практычныя кампетэнцыі, неабходныя для працы з дадзенымі і стварэння зразумелых візуальных гісторый. Курс дасць магчымасць:

  • разабрацца, чаму data literacy з’яўляецца ключавой кампетэнцыяй ХХІ стагоддзя;

  • зразумець адрозненні паміж падыходамі data-driven, data-informed, data-inspired;

  • авалодаць як колькаснымі, так і якаснымі метадамі даследавання.

Навучальны працэс складаецца з дзвюх частак:

  • Анлайн-блок (10 тыдняў) – засваенне тэорыі і падрыхтоўка выпускнога праекта. Лепшыя працы будуць апублікаваныя на сайце Кампуса палітычнай навукі.

  • Афлайн-кэмп у Польшчы – інтэнсіўная практыка з выкарыстаннем дадзеных для вырашэння рэальных сацыяльна-палітычных задач. Праграма завершыцца пітчынгам з магчымасцю атрымаць фінансаванне на рэалізацыю ўласнай ідэі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто жадае паглыбіць веды ў сферы працы з дадзенымі і набыць навыкі іх візуалізацыі.

Тэрмін падачы заявак: да 22 верасня (уключна).

Падрабязней пра праграму – на сайце Кампуса палітычнай навукі.

Форма рэгістрацыі

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці