Libereco: Выстава пра беларускіх палітвязняў у парламенце Шатландыі

17 March 2025, 2:11 PM
Libereco: Выстава пра беларускіх палітвязняў у парламенце Шатландыі

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя LIBERECO дэманстравала ў шатландскім парламенце выставу пра беларускіх палітвязняў з 10 па 12 сакавіка 2025 года. Больш за 20 дэпутатаў пажадалі далучыцца да кампаніі #WeStandBYyou, каб выказаць салідарнасць з беларусамі, асуджанымі на доўгія тэрміны зняволення за іх змаганне за дэмакратыю і свабоду.

LIBERECO прабавілі тры дні ў парламенце Шатландыі з выставай пра беларускіх палітвязняў. Выстава дазволіла шатландскім парламентарыям даведацца больш пра палітычную сітуацыю і сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Таксама выстава запрашала далучыцца да кампаніі "Хросныя бацькі беларускіх палітвязняў" .

Выстава стала магчымым дзякуючы дэпутату парламента Вілі Рэні, хроснаму бацьку палітычнай зняволенай Алены Маліноўскай.

Г-н Рэні сказаў: «Я мяркую, што кожны павінен мець права на палітычнае выказванне і свабоду слова. Дэмакратыя і свабода слова — каштоўныя і далікатныя рэчы, і я спадзяюся, што беларусы атрымаюць гэта, калі вызваляцца ад дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі».

«Тут, у парламенце Шатландыі, мы выказваем свае меркаванні, выказваем нязгоду, і мы робім гэта, не баючыся турмы або пераследу. Пераслед такой колькасьці невінаватых беларусаў, існаваньне такой колькасьці палітвязьняў – гэта абуральна. Я падтрымліваю народ Беларусі, які прагне свабод і справядлівасці ў сваёй краіне. Я рады, што змог падтрымаць LIBERECO, «Вясну» і Народнае консульства Беларусі ў арганізацыі выставы ў парламенце Шатландыі, і я рады, што так шмат маіх калегаў у парламенце таксама падтрымліваюць дэмакратыю ў Беларусі».

Парламент Шатландыі падтрымлівае дэмакратычную Беларусь

LIBERECO разам з «Вясной» і Народным консульствам Беларусі ў Шатландыі размаўлялі з людзьмі на працягу трох дзён. Кен МакБэйн, прадстаўнік LIBERECO ў Вялікабрытаніі, сказаў: «Было вельмі натхняльна размаўляць з такой колькасцю парламентарыяў у маёй краіне, якія горача клапоцяцца аб правах чалавека, дэмакратыі і справядлівасці. Абнадзейвае іх клопат пра тысячы беларусаў, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі. Так шмат парламентарыяў знаходзілі час у напружаныя дні, паміж пасяджэннямі камітэтаў і парламенцкімі дэбатамі, каб спыніцца і пагаварыць пра Беларусь. Я вельмі шаную іх інтарэс і жаданне падтрымаць намаганні беларусаў за свабоду».

Больш за 20 парламентарыяў Шатландыі пажадалі далучыцца да кампаніі і стаць хроснымі бацькамі беларускіх палітвязняў, разам з 13 дэпутатамі, якія ўжо бяруць удзел у кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco.

Арыгінальная публікацыя на сайце Libereco

Share

See more news

Даследаванне Алега Мацкевіча. Што такое турэмнае харчаванне ў Беларусі?
06 January 2026, 10:20 AM
Даследаванне Алега Мацкевіча. Што такое турэмнае харчаванне ў Беларусі?
Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч на падставе сведчанняў былых палітзняволеных з розных калоній Беларусі правёў даследванне пра турэмнае харчванне.
Агляд «Вясны»: 2107 новых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у 2025 годзе ў Беларусі
05 January 2026, 11:54 AM
Агляд «Вясны»: 2107 новых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у 2025 годзе ў Беларусі
«Вясна» падводзіць вынікі года: якія суды сталі найбольш рэпрэсіўнымі і што ўлады называлі «экстрэмізмам».
Human Constanta: Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху
04 January 2026, 5:34 PM
Human Constanta: Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху
Исследование «Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху» раскрывает, как современные авторитарные режимы используют цифровые технологии, чтобы преследовать активистов, журналистов и правозащитников даже после их вынужденного отъезда за границу.
Human Constanta і Dissident.by: Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)
04 January 2026, 5:28 PM
Human Constanta і Dissident.by: Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)
Гэтая справаздача аналізуе трансфармацыю рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 года з фокусам на сістэмны пераслед за анлайн-актыўнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці