Міжнародная супольнасць пра Дзень салідарнасці з палітвязнямі: «Мы прыгадваем іх штодня»

21 May 2024, 9:04 AM
Міжнародная супольнасць пра Дзень салідарнасці з палітвязнямі: «Мы прыгадваем іх штодня»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста . У гэты дзень "Вясна" сабрала рэакцыі міжнароднай супольнасці на гэтую дату.

У клетцы і з жоўтымі біркамі

У Фларэнцыі каля форуму Мандэлы адбыўся перформанс з удзелам былых палітвязняў Беларусі.

ЕС выступіў з заявай з нагоды Дня палітвязняў Беларусі

«Сёння ў Беларусі па-ранейшаму каля 1400 палітычных вязняў. Сотні маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, інваліднасць, узрост за 60 гадоў ці псіхічныя разлады.

Іх утрымліваюць незаконна, падвяргаюць катаванням і жорсткаму абыходжанню, у тым ліку пазбаўляюць неабходнай медыцынскай дапамогі.

Рэжым усё часцей робіць сваімі мішэнямі і тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Еўрапейскі саюз асуджае апошнюю хвалю рэйдаў і канфіскацыі маёмасці палітычных актывістаў, якія ў выгнанні працягваюць сваю дзейнасць у абарону свабоды.

У гэты дзень салідарнасці ЕС патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікае ўлады выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, забяспечваць доступ да належнай медыцынскай дапамогі без дыскрымінацыі.

ЕС працягне падтрымліваць усіх, хто мужна выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь».


МЗC Латвіі і Эстоніі: "Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў!"

"Мы выказваем салідарнасць з усімі палітвязнямі ў Беларусі. З 2021 года ў зняволенні ў Беларусі памерлі 6 палітвязняў. Мы заклікаем да хутчэйшага аказання медыцынскай дапамогі палітвязням, якія жывуць у нястачы, і патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў!", — адзначылі ў МЗС Латвіі.

Да падтрымкі далучыўся і МЗС Эстоніі: "Эстонія падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа і выступае за безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных."


МЗС Ірландыі далучылася да падтрымкі

"У Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі Ірландыя падтрымлівае 1392 чалавекі, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні за імкненне да дэмакратычнай будучыні.

Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення і спынення палітычна матываваных арыштаў і судовых працэсаў"


Варшава заклікала Мінск вызваліць палітвязняў

Вызваліць усіх палітвязняў заклікала 21 траўня беларускія ўлады Міністэрства замежных спраў Польшчы.

"Сёння, у дзень палітычных зняволеных, мы заклікаем яшчэ раз вызваліць зняволеных, зняць з іх абвінавачванні і спыніць далейшыя рэпрэсіі", — гаворыцца ў паведамленні ведамства ў сацсетцы X.

Як адзначае знешнепалітычнае ведамства, "не менш за 1.360 палітвязняў, больш за 250 знаходзяцца ў небяспечным для здароўя або жыцця стане".


Да падтрымкі далучыліся прадстаўнікі і прадстаўніцы еўрапейскіх амбасадаў

Прадстаўнікі і прадстаўніцы амбасадаў Эстоніі, Літвы, Польшчы і Швецыі ў розных краінах "сфатаграфаваліся з сімвалам Дня палітвязня ў 2024 годзе — чырвоным сэрцам.

 "Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Разам з калегамі мы скарысталіся магчымасцю прыцягнуць увагу да іх цяжкага становішча. На сёння 1374 палітвязні", — адзначыла ў Х Катрын Годзін, амбасадарка Канады ў Польшчы.


Амбасада ЗША у Мінску: "Усе палітвязні мусяць быць вызваленыя"

"21 траўня мы адзначаем Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Але мы ўспамінаем пра іх кожны дзень, таму што кожны дзень яны несправядліва застаюцца ў зняволенні за веру ў свабодную і дэмакратычную Беларусь.

Усе палітычныя зняволеныя Беларусі павінны быць вызваленыя", — напісала прадстаўніцтва амбасады.


Сталае прадстаўніцтва Польшчы ў Еўрасаюзе выказала падтрымку

Сталае прадстаўніцтва Польшчы ў Еўрасаюзе, якое знаходзіцца ў Брусэлі, выказала падтрымку зняволеным журналістам. Прадстаўніцтва адпаведным чынам аформіла свой будынак. 

Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Польшча пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Вене таксама далучылася да падтрымкі. Адам Галацінскі выклаў у Х фотаздымак.


Еўрапейская служба знешніх сувязяў: "Мы салідарныя з народам Беларусі"

"Сёння мы адзначаем Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.

Усе палітычныя зняволеныя павінны быць безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.

Усе вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Мы салідарныя з народам Беларусі", — адзначылі ў EEAS.


Нарвежскі Хельсінкскі камітэт: "Мы хочам прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да няздольнасці забяспечыць належную медыцынскую дапамогу ў месцах пазбаўлення волі"

"21 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень палітвязняў. Палітычныя зняволеныя ў Беларусі ўтрымліваюцца ў жудасных умовах і ім адмаўляюць у медыцынскай дапамозе. Таму тэма гэтага года — права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў месцах пазбаўлення волі.

Разам з "Вясной" мы хочам прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да няздольнасці забяспечыць належную медыцынскую дапамогу ў месцах пазбаўлення волі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызваліць усіх палітвязняў".


Да салідарнасці далучылася чэшская некамерцыйная арганізацыя "Чалавек у бядзе"

"21 мая — Дзень беларускіх палітвязняў. Беларусь з'яўляецца адной з найменш свабодных краін у свеце. Што тычыцца свабоды прэсы і індэкса дэмакратыі, то Беларусь нязменна займае 153-е месца ў рэйтынгу сярод усіх дзяржаў.

Гэта таксама вельмі высокі паказчык з пункту гледжання колькасці палітычных зняволеных. Паводле звестак беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна", на сённяшні дзень па палітычных матывах у беларускіх турмах знаходзяцца 1374 чалавекі.

Акрамя таго, рэжым самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі працягвае закручваць гайкі. Суровыя пакаранні пагражаюць за простае вывешванне чырвона-белага сцяга, які стаў сімвалам супраціву, або за простыя публікацыі ў сацыяльных сетках з крытыкай рэжыму. Больш за тое, некалькі месяцаў таму рэжым пачаў караць былых палітвязняў і іх сваякоў, каб працягваць трымаць беларускае грамадства ў стане страху".


Падтрымку палітвязням выказала Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары

"Тэма гэтага года — права кожнага зняволенага на ахову здароўя і медыцынскую дапамогу. Неадэкватнае медыцынскае абслугоўванне ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі з'яўляецца сур'ёзнай праблемай, і прынамсі 254 палітычных зняволеных па-ранейшаму знаходзяцца ў зоне рызыкі.

EPDE рашуча салідарная з нашымі беларускімі калегамі і заклікае як беларускую, так і міжнародную супольнасць забяспечыць належнае медыцынскае абслугоўванне ў месцах пазбаўлення волі.
Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення нашых калегаў і ўсіх палітвязняў!"


Міжнародны ПЭН далучыўся да падтрымкі: "Заклікаем да неадкладнага вызвалення"

"У Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх незаконна затрыманых, уключаючы пісьменніка Максіма Знака".


Пастаяннае прадстаўніцтва Швецыі пры АБСЕ: "Мы салідарныя з усімі"

"21 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень палітычных зняволеных. Мы салідарныя з усімі імі і заклікаем улады забяспечыць належную медыцынскую дапамогу ў месцах пазбаўлення волі. Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых", — гаворыцца ў паведамленні.


Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ALDE-ПАСЕ): "Яны павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя"

"21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Каля 1500 праваабаронцаў, журналістаў, навукоўцаў, палітычных дзеячаў і актыўных грамадзян знаходзяцца ў турмах. Яны павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя".


Міжнародная арганізацыя "Індэкс цэнзуры": "Рэжым Лукашэнкі саджае людзей за краты за тое, што яны выступаюць у абарону дэмакратыі"

"Індэкс цэнзуры" апублікаваў "Лісты ад зняволеных Лукашэнкі" — гэта сумесны праект "Індэкса цэнзуры" ў партнёрстве з Беларускім Свабодным тэатрам, фондам "Дом правоў чалавека" і Politzek.me.

"Рэжым Лукашэнкі саджае людзей за краты за тое, што яны выступаюць у абарону дэмакратыі. Калі ласка, прачытайце словы тых, каго дзяржава спрабавала прымусіць замаўчаць".


Дзень палітвязняў падтрымала асацыяцыя "VIENNA ges EUROPE"

Прэзідэнтка асацыяцыі "VIENNA ges EUROPE" Каці Шнеебергер выклала ў X допіс, дзе прадэманстравала падтрымку беларускім палітвязням.


Фінскі палітык Орас Цюнккюнен стаў хросным палітзняволенай Алесі Лянцэвіч

"Сёння, у дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі, я праінфармаваў амбасаду, што я стаў хросным палітзняволенай Алесі Лянцэвіч. Я выказваю падтрымку Лянцэвіч, якая несправядліва пазбаўленая волі.

Мая салідарнасць распаўсюджваецца на ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Мы не спынімся, пакуль усе яны не будуць вызваленыя", — адзначыў палітык.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
18 July 2024, 10:17 AM
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
18 July 2024, 10:03 AM
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча і Руслана Завадзіча.
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
16 July 2024, 8:21 AM
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
Национальный индекс прав человека создает группа экспертов гражданского общества при общей координации Белорусского Хельсинкского Комитета.
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
16 July 2024, 7:54 AM
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
«Если государство настроилось исключительно на репрессии, то говорить о праве на защиту — уже экстремизм».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці