Міжнародны ПЭН: Беларускіх пісьменьнікаў вызвалілі і выгналі з краіны

15 September 2025, 9:00 PM
Міжнародны ПЭН: Беларускіх пісьменьнікаў вызвалілі і выгналі з краіны

Фота: Volha Shukaila/SOPA Images/LightRocket via Getty Images. Вольны хор выступае ў Варшаве 26 чэрвеня 2025 года.

«Хоць мы і радуемся беларускім пісьменнікам на волі пасля велізарных пакут, мы рашуча асуджаем іх прымусовае выгнанне. Супольнасць ПЭНа будзе і далей нястомна змагацца за тых, хто ўсё яшчэ ўтрымліваецца ў няволі ў Беларусі, а таксама заклікаць да справядлівасці і адказнасці за грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя ўладамі», – сказала Ма Тыда, старшыня Камітэта пісьменнікаў у зняволенні Міжнароднага ПЭНа.

16 верасня 2025 г.: Улады Беларусі мусяць тэрмінова вызваліць пісьменнікаў, дзеячаў культуры і іншых асоб, якія да гэтага часу ўтрымліваюцца з палітычна матываваных прычын у Беларусі, і гарантаваць ім выкананне правоў чалавека, – заявілі сёння Міжнародны ПЭН і Беларускі ПЭН пасля таго, як 52 зняволеныя былі вызвалены паводле амністыі і перавезены ў Літву. Міжнародны ПЭН і Беларускі ПЭН звярнуліся таксама з заклікам да літоўскіх уладаў абараніць правы ўсіх вызваленых.

11 верасня 52 зняволеныя – у тым ліку 14 асоб з замежнымі пашпартамі – былі вызвалены з турмаў Беларусі і накіраваны ў Вільню (Літва). Усе яны былі асуджаны паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. Гэты крок адбыўся пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША ў Мінску і, відавочна, быў часткай яго намаганняў, скіраваных на змякчэнне санкцый. Сярод вызваленых – сябра Беларускага ПЭНа і вядомы філосаф Уладзімір Мацкевіч, а таксама пісьменнікі Мікола Дзядок, Зміцер Дашкевіч, Ларыса Шчыракова, Павел Мажэйка і Павел Вінградаў. Быў вызвалены і шэраг журналістаў.

Хоць Міжнародны ПЭН і Беларускі ПЭН вітаюць доўгачаканае вызваленне пісьменнікаў, арганізацыі выказваюць глыбокую заклапочанасць тым, што людзі апынуліся ў прымусовым выгнанні, хаця многія з іх выказвалі жаданне застацца ў Беларусі. Шмат у каго з вызваленых ужо набліжаўся да заканчэння тэрмін пакарання, і пры гэтым іх пашпарты былі канфіскаваны, што не дазваляе ім вярнуцца ў Беларусь і ўз’яднацца са сваімі блізкімі. Вядомы апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч, які адмовіўся ад прымусовага выгнання, як сцвярджаецца, вярнуўся ў Беларусь. Паводле наяўнай інфармацыі, па прыездзе ён быў затрыманы і зноў трапіў у турму. На момант падрыхтоўкі гэтага паведамлення яго дакладнае месцазнаходжанне застаецца невядомым.

«Мы вітаем кожнае жыццё, вырванае з-за кратаў, і радуемся, што шэсць пісьменнікаў былі вызвалены. Але мусім сказаць праўду: прымусовае выгнанне – гэта не свабода, а яшчэ адна форма пакарання. Больш за тысячу чалавек у Беларусі застаюцца за кратамі ў нялюдскіх умовах, сярод іх 23 пісьменнікі, і новыя палітычна матываваныя арышты адбываюцца штодня. Вызваленыя маюць глыбокую траўму, многія не выбіралі пакінуць Беларусь і цяпер апынуліся за мяжой без сям’і, без дому і без сеткі падтрымкі. Сапраўдная свабода – гэта свабода выбіраць сваю радзіму і сваю будучыню. Мы заклікаем да вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій і новых арыштаў. Людзі не павінны быць змушаныя да выгнання, а павінны мець гарантаванае, бяспечнае і безумоўнае права вяртання. Усім, каму давялося пакінуць краіну, мусіць быць забяспечана ўсебаковая падтрымка і рэабілітацыя», – сказала старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

У Беларусі ўсё яшчэ ўтрымліваюцца паводле сфабрыкаваных абвінавачанняў іншыя пісьменнікі і дзеячы культуры, у тым ліку пісьменнік, праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і сябра Беларускага ПЭНа Алесь Бяляцкі; адвакат і пісьменнік Максім Знак; журналістка, пісьменніца, і ганаровая сябра ПЭНа Кацярына Андрэева. Умовы ў турмах Беларусі роўныя катаванням і іншым відам жорсткага абыходжання, і нядаўна Група незалежных экспертаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі абвінаваціла ўлады Беларусі ва ўчыненні «злачынстваў супраць чалавечнасці – пераследу паводле палітычных матываў і незаконнага пазбаўлення волі».

Дадатковая інфармацыя

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра сітуацыю са свабодай выказвання ў Беларусі гл. супольную заяву Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа ў Раду ААН па правах чалавека, дзе дакументуецца татальны наступ уладаў Беларусі на свабоду слова, культурныя і моўныя правы.

Каб даведацца больш пра дзейнасць Беларускага ПЭНа, у тым ліку пра маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры, калі ласка, націсніце тут.

Крыніца

Share

See more news

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
04 November 2025, 1:50 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
Несмотря на непрекращающиеся попытки беларусских властей ограничить доступ к информации, можно с уверенностью констатировать, что репрессии в стране не прекращаются.
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
03 November 2025, 12:48 PM
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
Эксперты на запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі кароткі спіс рэкамендацый для незалежных медыя.
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
29 October 2025, 9:00 PM
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
Праваабарончыя арганізацыі з усяго свету 30 кастрычніка прынялі сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 October 2025, 12:40 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці