Міжнародны ПЭН у Дзень роднай мовы заклікае падтрымаць Алеся Бяляцкага

21 February 2023, 2:19 PM
Міжнародны ПЭН у Дзень роднай мовы заклікае падтрымаць Алеся Бяляцкага

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, створаны дзеля спрыяння моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама шматмоўю. У гонар гэтага дня ПЭН-цэнтр заклікае падтрымаць беларускага пісьменніка, праваабаронцу, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і сябра Беларускага ПЭНу Алеся Бяляцкага.


"Гэта справа з'яўляецца сімвалам таго, якім пагрозам і нападкам часта падвяргаюцца пісьменнікі і журналісты па ўсім свеце за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду слова. Яна таксама з'яўляецца прыкладам таго, якому прыгнёту падвяргаюцца пісьменнікі і журналісты, якім не даюць выказаць сябе на іх мове карэннага народа або меншасцяў.

Павага да ўсіх моваў і культураў з'яўляецца асноватворным у працэсе пабудовы і падтрымання дыялогу і міру ва ўсім свеце. Прыміце меры сёння, каб вызваліць Алеся Бяляцкага",  адзначаецца на сайце PEN International.

Алесь Бяляцкі — пісьменнік, сябра ПЭН-клуба "Беларусь", лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і заснавальнік Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Цяпер Алесь Бяляцкі разам з калегамі — Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам — паўстаў перад судом у Мінску. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі ў сувязі з яго праваабарончай дзейнасцю і крытычнымі выказваннямі ў адрас беларускіх уладаў.

На працягу ўсяго працэсу Бяляцкі неаднаразова прасіў пракурора і суд весці працэс на беларускай мове, але безвынікова. Бяляцкі, у прыватнасці, сказаў:

"Надзвычайна склалася сітуацыя з мовай у судзе: абвінавачванне і суд катэгарычна адмовіліся размаўляць па-беларуску, нягледзячы на тое, што я, як абвінавачаны, з'яўляюся беларускамоўным у жыцці чалавекам. Я размаўляю, пішу, думаю на беларускай мове. Нагадваю, што беларуская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай, і вы, як дзяржаўныя чыноўнікі, павінны ведаць дзве дзяржаўныя мовы, у тым ліку і беларускую, а не пыкаць і бэкаць. Таму вы абавязаны размаўляць адпаведна з беларускамоўнымі грамадзянамі па-беларуску. Напрыклад так, як гэта прадугледжвае Закон "Аб зваротах грамадзян": калі ты пішаш на беларускай, то любое чыноўніцкае ведамства адказвае табе на беларускай мове. Гэтым самым мяне паставілі ў няроўнае становішча з бокам абвінавачвання. Мне не далі магчымасці грунтоўна і падрабязна патлумачыць сваю пазіцыю, аспрэчваць несправядлівае бязглуздае абвінавачванне".

Прысуд у дачыненні да яго будзе абвешчаны 3 сакавіка 2023 года.

PEN International заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго. І прапануе:

1) звярнуцца да беларускіх уладаў, заклікаючы іх:

  • неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і зняць з яго ўсе абвінавачванні;

  • да яго вызвалення забяспечыць яму рэгулярныя зносіны з сям'ёй, адвакатамі і адэкватнае медыцынскае абслугоўванне;

  • выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду слова, асацыяцыі і мірных сходаў для ўсіх.

2) адправіць паведамленні салідарнасці Алесю па адрасе:

Аляксандра Віктаравічу Бяляцкаму

СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2

220030, Мінск, Беларусь

3) публікаваць артыкулы і меркаванні ў нацыянальнай ці мясцовай прэсе, якія асвятляюць справу Алеся Бяляцкага і стан свабоды слова ў Беларусі;

4) дзяліцца інфармацыяй пра Алеся Бяляцкага ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #AlesBialiatski і #FreeViasna.

Пераклад на беларускую мову: "Вясна"

Арыгінал артыкулу (на ангельскай мове) на сайце Міжнароднага ПЭНу.

Share

See more news

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці