«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя

19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя

Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах “Іх шукае міліцыя”, піша "Вясна". Пры гэтым праваабаронца пад час следства і падрыхтоўкі да судовага працэсу камунікаваў з пракуратурай і гомельскім судом, не хаваючы свайго цяперашняга месцажыхарства.

Нагадаем, У Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня завяршыўся завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавацілі па частках 1 і 2 арт. 361-4 ("садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці") Крымінальнага кодэкса. Яму канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.

Каментуючы з'яўленне ў Гомелі арыенціровак на сябе Леанід Судаленка адзначае:

"Рэпрэсіі супраць мяне, як праваабаронцы, пачаліся за абарону і дапамогу пратэстоўцам 2020 года. Тады беларусы па ўсёй краіне выйшлі абараняць Канстытуцыю, а рэжым адказаў нябывалым гвалтам і рэпрэсіямі. У выніку закрытага і несправядлівага суда мяне таксама кінулі ў турму.

На волі я не замоўк, стаў публічным, каб тэма рэпрэсій, умоваў утрымання палітвязняў у беларускіх турмах як мага шырэй разыходзілася па свеце. І ў адказ новыя крымінальныя абвінавачанні і новы турэмны тэрмін. Як і іншых, хто выехаў з краіны з меркаванняў бяспекі і відавочных палітычных рэпрэсій, мяне абвясцілі ў вышук! Гэта значыць, у выпадку вяртання мяне тут жа арыштуюць з вялікай рызыкай падвергнуць катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню.

І наш адказ павінен быць наступны, нас не трэба шукаць, вярніце ў краіну канстытуцыйную законнасць і разам з ёй вернемся і мы. Барацьба за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю не заканчваецца ніколі!"

Леанід Судаленка – трэці праваабаронца, каго абвясцілі ў вышук. Раней арыенціроўкі развешваліся на праваабаронцу Ігара Казмерчака з Воршы і Алену Маслюкову са Светлагорску.

Дарэчы, на паперы, вывешанай на стэндзе, пазначана таксама і прозвішча жыхара вёскі Цярэнічы Гомельскага раёна Васіля Рыбчынскага. Яго абвінавачваюць ва ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці