На фэсце «Тутака» праваабаронцы распавялі пра праблему смяротнага пакарання

21 July 2025, 10:26 AM
На фэсце «Тутака» праваабаронцы распавялі пра праблему смяротнага пакарання

Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" узяла ўдзел у фэсце "Тутака". Імпрэза адбылася 10-13 ліпеня 2025 году ў 30 км ад Беластока і ў 20 км ад мяжы з Беларуссю.

Падчас фэсту прадстаўнікі кампаніі распавядалі ўдзельнікам фэсту пра праблему смяротнага пакарання і нагадвалі, што Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе працягваюць выносіць і выконваць смяротныя прысуды.

Каардынатар кампаніі "Праваабарончы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда

Асаблівай цікавасцю карысталася кніга "Смяротнае пакаранне ў Беларусі", прадмову да якой напісаў праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Больш за 50 асобнікаў разышліся сярод гасцей фэсту — а значыць, тэма важная і балючая, заключаюць прадстаўнікі кампаніі. Кнігу можна таксама спампаваць у электронным выглядзе па спасылцы.

Падчас фэсту праваабаронцы дзяліліся матэрыяламі з аргументамі супраць смяротнага пакарання, запрашалі далучацца да дыскусіі і разам будаваць Беларусь без смяротных прысудаў.

Арыгінальны артыкул на старонцы кампаніі "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня"

Share

See more news

Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
12 January 2026, 1:35 PM
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
«Вясна» ў лічбах распавядае, якім быў 2025 год для палітвязняў Беларусі — паміж абдымкамі на волі і гвалтоўным выгнаннем з краіны.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці