Накіравалі ў Спецыяльныя працэдуры ААН паведамленне па пытаннях прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў

21 February 2023, 11:05 AM
Накіравалі ў Спецыяльныя працэдуры ААН паведамленне па пытаннях прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў

Беларускі Хельсінкскі Камітэт сумесна з ПЦ "Вясна", "Прававой ініцыятывай", Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў і "Lawtrend" падрыхтавалі паведамленне на тэму прыцягнення да крымінальнай адказнасці за сур'ёзныя парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў. Паведамленно было накіравана ў рамках прызыву Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі.

Праваабаронцы расказалі, што правы на свабоду асацыяцый і мірных сходаў абароненыя крымінальным заканадаўствам. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы паказалі на масавае парушэнне гэтых правоў, у тым ліку сур'ёзныя парушэнні, і адсутнасць рэакцыі ўладаў у выглядзе прыцягнення да адказнасці вінаватых. У прыватнасці, эксперты падзяліліся інфармацыяй пра 777 арганізацый, якія сутыкнуліся з прымусовай ліквідацыяй; пра ня менш як 60 прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія апынуліся ў зняволенні, дзе яны пастаянна падвяргаюцца ціску; пра непрапарцыйнае выкарыстанне сілы на мірных пратэстах 2020 года, што пацягнула за сабой смерці ўдзельнікаў; пра масавыя затрыманні і катаванні.

Праваабаронцы падкрэслілі, што ў Беларусі ёсць механізмы, якія дазваляюць прыцягнуць да адказнасці і атрымаць матэрыяльную кампенсацыю, і ўказалі на іх неэфектыўнасць і абсалютную залежнасць ад выканаўчай і прэзідэнцкай улады.

У той жа час, у паведамленні адлюстраваная і пазітыўная практыка ў пытанні прыцягнення да адказнасці: практыка прымянення механізма ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Літве, стварэнне і работа Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці, лабіраванне запуску расследавання Міжнародным крымінальным судом.

Публікуецца паводле сайту БХК

Share

See more news

Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці